Яблычны штрудэль

Яблычны штрудэль (ням.: Apfelstrudel) — традыцыйны венскі штрудэль, папулярны ў Аўстрыі і ў многіх краінах Еўропы, якія калісьці належалі Аўстра-Венгерскай імперыі (1867-1918).

Штрудэль з'яўляецца адным з відаў салодкага або салёнага слаістага печыва з начынкай унутры, набыў папулярнасць у 18 стагоддзі ў Габсбургскай імперыі (1278-1780).

Аўстрыйская кухня складалася пад уплывам кухань розных народаў (турэцкай, баснійскай, швейцарскай, эльзаскай, французскай, галандскай, італьянскай, нямецкай, чэшска-мараўскай, венгерскай, польскай, харвацкай, славенскай, славацкай, сербскай і яўрэйскай кухняў) на працягу многіх стагоддзяў пашырэння аўстрыйскай імперыі Габсбургаў[1].

Штрудэль звязаны таксама з пахлавой з Асманскай імперыі, і прыйшоў у Аўстрыю праз турэцкую ў венгерскую, а затым з венгерскай у аўстрыйскую кухню.[2]

Яблычны штрудэль лічыцца нацыянальнай стравай Аўстрыі разам з венскім шніцалем і тафэльшпіцам[3].

Самы стары рэцэпт штрудэля вядомы з 1696 года, гэты рукапісны рэцэпт размешчаны ў Венскай гарадской бібліятэцы[4].

Яблычны штрудэль складаецца з выцяжнога цеста з яблычнай начынкай унутры[5]. Начынка робіцца з таркаваных прыгатаваных яблык, цукра, карыцы,[6] разынак і хлебных крошак.

Для прыгатавання штрудэля выкарыстоўваюць прэснае цеста. Цеста у класічным рэцэпце складаецца з мукі, масла (або сметанковага масла) і солі, аднак існуе шмат розных іншых варыяцый цеста.

Падаецца з ванільным марожаным, узбітымі вяршкамі, крэмам або ванільным соусам. Яблычны штрудэль таксама падаюць з гарбатай, кавай[7] або нават з шампанскім. Яблычны штрудэль з'яўляецца адным з найбольш распаўсюджаных пачастункаў у венскіх кавярнях[8].

Зноскі