Яганес фон Эбен | ||||
---|---|---|---|---|
ням.: Johannes Karl Louis Richard Eben | ||||
Нараджэнне |
24 лютага 1855 |
|||
Смерць |
30 чэрвеня 1924 (69 гадоў) |
|||
Ваенная служба | ||||
Гады службы | 1873 — 1919 | |||
Прыналежнасць | Германская імперыя | |||
Род войскаў | Германская імперская армія | |||
Званне | ||||
Камандаваў |
30-я пяхотная дывізія рэзервовы X корпус І корпус 9-я армія |
|||
Бітвы | Першая сусветная вайна | |||
Узнагароды |
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яга́нес фон Э́бен (ням.: Johannes Karl Louis Richard Eben; 24 лютага 1855 — 30 чэрвеня 1924) — германскі ваенны дзеяч, генерал ад інфантэрыі.
Перад пачаткам вайны камандаваў 30-й пяхотнай дывізіяй. З 30 жніўня 1914 года — камандзір X рэзервовага корпуса. 11 чэрвеня 1915 года пераведзены на пасаду камандзіра I АК на месца генерала Роберта фон Коша. 10 чэрвеня 1917 года змяніў генерала Коша на чале 9-й арміі, якая дзейнічала супраць Румыніі. 18 чэрвеня 1918 года камандаванне арміі было перакінута ў Францыю, а фон Эбен пастаўлены на чале армейскай групы «А», якой былі падпарадкаваны войскі, дзейнічаючыя ў Латарынгіі.
14 лютага 1919 года быў звольнены ў адстаўку.
7 кастрычніка 1916 года ўзнагароджаны ордэнам Pour le Mérite.