Поўнае імя | Ягор Аляксандравіч Багамольскі | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
3 чэрвеня 2000 (24 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг[1] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Нефтчы | |||||||||||||||||||||
Нумар | 77 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Ягор Багамольскі (нар. 3 чэрвеня 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік азербайджанскага клуба «Нефтчы» з Баку і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.
Выхаванец мінскай футбольнай школы «Фартуна», пазней трапіў у структуру мінскага «Дынама». З другой паловы 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба. У 2018 годзе забіў 12 галоў у турніры дублёраў, дапамог дынамаўцам атрымаць у ім перамогу.
20 красавіка 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў складзе асноўнай каманды «Дынама», выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць мінскага «Тарпеда» (1:0). У далейшым трывала прыцягваўся да асноўнай каманды галоўным трэнерам Раманам Піліпчуком, аднак з чэрвеня, калі дынамаўцаў зноў узначаліў Сяргей Гурэнка, вярнуўся ў дубль.
У жніўні 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў мінскі клуб[2] і неўзабаве стаў іграком брэсцкага «Дынама»[3], дзе выступаў у асноўным за дубль.
У сакавіку 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў брэсцкі «Рух»[4]. Стаў трывала з’яўляцца на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2021 года перайшоў у «Рух» на рэгулярнай аснове[5].
У сакавіку 2021 быў арандаваны «Мінскам»[6]. У сталічным клубе пераважна выхадзіў у стартавым складзе, з 6 галамі стаў другім бамбардзірам каманды ў сезоне. У снежні 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Рух»[7].
У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», аднак у сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, перайшоў у «Мінск» на рэгулярнай аснове[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе, за паўгады адзначыўся 8 галамі ў Вышэйшай лізе.
У ліпені 2022 года перайшоў у азербайджанскі «Нефтчы»[9].
9 кастрычніка 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Кіпра (1:2).
10 чэрвеня 2022 года ўпершыню згуляў за нацыянальную зборную Беларусі, калі правёў на полі другі тайм матча Лігі нацый УЕФА супраць Казахстана (1:1).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 | дубль | Дынама (Мінск) | 3 | 2 | |
2018 | дубль | Дынама (Мінск) | 26 | 12 | |
2019 (1) | Д1 | Дынама (Мінск) | 7 | 0 | |
2019 (2) | Д1 | Дынама (Брэст) | 1 | 0 | |
2020 | Д1 | Рух | 23 | 3 | |
2021 | Д1 | Мінск | 27 | 6 | |
2022 (1) | Д1 | Мінск | 15 | 8 | |
2022/23 | Д1 | Нефтчы | 27 | 3 |