Нарадзіўся |
11 лістапада 1992[1] (32 гады) |
---|---|
Грамадзянства | |
Рэзідэнцыя | Мінск, Беларусь |
Рост | 196 см |
Вага | 86 кг |
Прафесійная кар’ера | 2010 — ц.ч. |
Вядучая рука | правая |
Удар злева | двуручны |
Прызавыя грошы | 2 032 105 $ |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 63–59 |
Найвышэйшы рэйтынг | 65 (24 лютага 2020) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 2-і раунд (2020, 2021) |
Францыя | 1-ы раунд (2020, 2021) |
Уімблдан | 2-і раунд (2021) |
ЗША | 2-і раунд (2019—2020) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 2–7 |
Найвышэйшы рэйтынг | 263 (2 сакавіка 2015) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Апошняе абнаўленне: 27 мая 2024 года |
Яго́р Аляксе́евіч Гера́сімаў (нар. 11 лістапада 1992[1], Мінск) — беларускі тэнісіст.
Нарадзіўся 11 лістапада 1992 года ў Мінску. Бацька — Аляксей Герасімаў, маці — Валянціна.
Пачаў гуляць у тэніс ва ўзросце шасці гадоў. Першы трэнер — Наталля Валер’еўна Верына[2]. Улюбёнае пакрыццё — хард, улюбёны турнір — Адкрыты чэмпіянат ЗША.
У канцы жніўня 2019 года прайшоў кваліфікацыю Адкрытага чэмпіянату ЗША і ў выніку дабраўся да другога кола. Перамога ў першым коле асноўнай сеткі над паўднёва-афрыканцам Лойдам Харысам стала першай перамогай Герасімава ў асноўнай сетцы турніру Вялікага шлема.
У верасні на Адкрытым чэмпіянаце Санкт-Пецярбурга дайшоў да паўфіналу[3], дзе прайграў Даніілу Мядзведзеву.
Потым на Адкрытым чэмпіянаце Чэнду дайшоў да чвэрцьфіналу.
У кастрычніку ў Маскве на Кубку Крамля дайшоў да 1/8 фіналу, дзе прайграў у трох сэтах Андрэю Рублёву[4].
Год | Адзіночны рэйтынг |
Парны рэйтынг |
2019 | 98 | 1 127 |
2018 | 157 | |
2017 | 149 | 937 |
2016 | 297 | 888 |
2015 | 188 | 357 |
2014 | 268 | 405 |
2013 | 253 | 438 |
2012 | 517 | 634 |
2011 | 1 183 | 878 |
2010 | 1 376 | 1 164 |
Жанаты з дзяўчынай па імені Ганна (з 29 кастрычніка 2016 года).