Ягор Віктаравіч Траякоў

Футбол
Ягор Траякоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ягор Віктаравіч Траякоў
Нарадзіўся 24 лютага 1995(1995-02-24)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 188 см
Вага 80 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Гомель
Нумар 30
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2020 Беларусь Гомель 45 (2)
2019   Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 11 (0)
2019   Беларусь Смаргонь 10 (1)
2021 Беларусь Хваля (Пінск) 31 (5)
2022 Беларусь Белшына (Бабруйск) 29 (5)
2023— Беларусь Гомель
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 студзеня 2023.

Ягор Траякоў (нар. 24 лютага 1995, Гомель) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Гомель».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

З дзіцячага ўзросту пачаў займацца футболам у сістэме «Гомеля», прайшоўшы праз юнацкія каманды ўсіх узростаў. З 2013 года пачаў гуляць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе.

Улетку 2015 года, пасля таго як з-за фінансавых праблем «Гомель» пакінулі асноўныя ігракі, быў пераведзены ў першую каманду. 9 жніўня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін матча супраць гродзенскага «Нёмана» (0:1). Пазней замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У сезоне 2016 заставаўся іграком асновы і дапамог камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён, хоць сам значную колькасць матчаў прапусціў з-за траўм.

У першай палове 2017 года быў асноўным абаронцам «Гомеля» ў Вышэйшай лізе, а ў ліпені зноў выбыў з-за траўмы і не з’яўляўся на полі да канца сезона. У жніўні 2017 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам да канца 2019 года[4]. Сезон 2018 поўнасцю прапусціў з-за траўмы.

У сакавіку 2019 года, пасля аднаўлення ад траўмы, быў аддадзены ў арэнду рэчыцкаму «Спадарожніку»[5], дзе стаў іграком асновы. У ліпені 2019 года пакінуў рэчыцкі клуб[6], а ў жніўні стаў іграком «Смаргоні»[7]. У снежні 2019 года, пасля вяртання з арэнды, падоўжыў кантракт з «Гомелем» на адзін год[8]. Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе гомельскай каманды, але неўзабаве перастаў з’яўляцца на полі. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[9].

У студзені 2021 года трэніраваўся з «Белшынай», а ў лютым далучыўся да пінскай «Хвалі», з якой неўзабаве падпісаў кантракт[10]. Замацаваўся ў стартавым складзе пінскага клуба. У студзені 2022 года разарваў пагадненне з «Хваляй»[11].

У лютым 2022 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[12]. Стаў асноўным абаронцам бабруйчан, за сезон 2022 забіў 5 галоў. У студзені 2023 года пакінуў бабруйскі клуб[13] і хутка вярнуўся ў «Гомель», падпісаўшы двухгадовы кантракт[14].

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Гомель Беларусь 20 2
2014 дубль Гомель Беларусь 29 1
2015 Д1 Гомель Беларусь 12 1
2016 Д2 Гомель Беларусь 15 1
2017 Д1 Гомель Беларусь 15 0
2018 Д1 Гомель Беларусь 0 0
2019 (1) Д2 Спадарожнік Беларусь 11 0
2019 (2) Д2 Смаргонь Беларусь 10 1
2020 Д2 Гомель Беларусь 3 0
2021 Д2 Хваля Беларусь 31 5
2022 Д1 Белшына Беларусь 29 5

Зноскі

  1. Egor Troyakov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/52008-troyakov-e-v
  3. https://www.pressball.by/footballstat/egor_troyakov/
  4. "Гомель" продлил контракт с Трояковым
  5. Защитник Егор Трояков отдан в аренду речицкому «Спутнику» Архівавана 22 сакавіка 2019.
  6. Шрейтор, Трояков и Дашук покинули "Спутник"
  7. Трояков и Кисель подписали контракты со "Сморгонью"
  8. "Гомель" пролонгировал соглашение с Трояковым
  9. Каплунов, Луцевич, Трояков и хотов покинули "Гомель"
  10. Трояков подписал контракт с "Волной"
  11. Градобоев и Водянович продлили контракты с "Волной", Трояков покинул пинский клуб
  12. Трояков перешел в "Белшину", Васильев продлил контракт
  13. Футбол. "Белшина" объявила о расставании с Егором Трояковым (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (10 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2023. Праверана 11 студзеня 2023.
  14. Футбол. Егор Трояков вернулся в "Гомель" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (12 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2023. Праверана 12 студзеня 2023.