Ягор Спліт | |
---|---|
руск.: Егор Николаевич Булаткин | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 25 чэрвеня 1994[1] (30 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | рэпер, аўтар-выканаўца, акцёр |
Інструменты | гітара і вакал |
Жанры | хіп-хоп[2] і поп-музыка[3] |
Псеўданімы | KReeD, Егор Крид, Егор Сплит |
Супрацоўніцтва | Цімаці, Ханна, Аляксей Вараб’ёў, Філіп Кіркораў, Дзіма Карташоў, Мот, MOLLY, Arina Kuzmina, Polina Faith |
Лэйблы | Black Star Inc. |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
egorkreed.com (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ягор Спліт (руск.: Егор Сплит), сапраўднае імя Ягор Мікалаевіч Булаткін (нар. 25 чэрвеня 1994, Пенза, Расія) — расійскі спявак і рэпер.
Сям’я лічылася даволі забяспечанай і вельмі музычнай, што спрыяла ранняму далучэнню Ягора да свету музыкі. Але ў юнака было шмат іншых захапленняў: ён вучыўся ў ліцэі з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы, захапляўся шахматамі, займаўся футболам, баскетболам, тэнісам і більярдам[4]. Скончыў Ліцэй сучасных тэхналогій кіравання нумар 2 у горадзе Пензе. З самага юнага ўзросту Ягор пачаў захапляцца хіп-хопам[5]
Са школьнага ўзросту адчуваў у сабе трапяткое стаўленне да музыкі і творчай сферы ў цэлым. Таксама Ягор рабіў запісы сваіх першых вопытаў выканання напісаных ім тэкстаў[6].
У 2011 годзе карыстальнікі інтэрнэту ўбачылі яго першы кліп «Любовь в сети», які ён зняў самастойна. У 2012 годзе стаў пераможцам конкурсу «Звезда „Вконтакте“ — Пятый канал» у намінацыі «Найлепшы хіп-хоп праект», пасля якога выступіў са сваёй песняй «Вдохновение» на адной з галоўных эстрадных пляцовак Санкт-Пецярбурга — у канцэртнай зале «Кастрычніцкі»[7].
Лэйбл Black Star Inc. звярнуў сваю ўвагу на Ягора Крыда пасля выхаду яго кавера на песню Цімаці «Не сходи с ума», лічыльнік праглядаў якога перасягнуў адзнаку ў мільён праглядаў. У красавіку 2012 года Ягор Крыд падпісаў кантракт з музычным лэйблам Black Star Inc[8] У сакавіку 2019 года Ягор пакінуў лэйбл.[9].
У 2014 годзе артыст выпускае сінгл «Самая Самая», які займае першыя радкі хіт-парадаў і музычных чартаў[10]. На дадзены момант у відэакліпа на песню 80 мільёнаў праглядаў на YouTube[11].
2 красавіка 2015 года выпусціў першы студыйны альбом — «Холостяк». Новым хітом Ягора з гэтага альбома стала песня «Невеста». 25 ліпеня 2015 года выступіў на фестывалі Europa Plus LIVE 2015, які праходзіў у Маскве, у спартыўным комплексе «Лужнікі»[12].
31 снежня 2015 года ў праграме «Навагодняя ноч на першым» праспяваў песню «Самая Cамая».
1 студзеня 2016 года ў «Навагоднім Блакітным Агеньчыку 2016» праспяваў рэмейк песень «Самая Самая» і «Надежда» сумесна з Іосіфам Кабзонам. Выступіўшы на тэлебачанні, Ягор атрымаў шырокую публіку, якая раней не ведала пра існаванне такога спевака.
Год | Песня | Топ Радiо Белоруссi | Хит Парад Белоруссi | Ютуб Чарт Белоруссi |
---|---|---|---|---|
2013 | Больше чем любовь | 99 | 151 | 64 |
2014 | Самая Самая | 2 | 1 | 1 |
Надо ли | 16 | 9 | 5 | |
2015 | Невеста | 2 | 3 | 1 |
Будильник | 1 | 1 | 1 | |
2016 | Где ты где я | 2 | 1 | 1 |
Мне нравится | 6 | 4 | 2 | |
2017 | Слеза | 4 | 3 | 2 |
Что они знают | 25 | 16 | 5 | |
2018 | Гучи | - | - | 2 |
Миллионны алых рох | 3 | 2 | 1 | |
Цвет настроение чёрный (з Філіпам Кіркоравым) | 5 | 3 | 1 | |
Холостяк (з ЛСП, Feduk) | - | 7 | 4 | |
2019 | Крутой | 20 | 11 | 2 |
Наша время не пришло | 5 | 3 | 7 | |
ГРЕХИ | 12 | 5 | 2 |