Ягуар | |
---|---|
фр.: Le Jaguar | |
Жанр | прыгодніцкі фільм[2] |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Gaumont Film Company[d] |
Краіна | |
Мова | французская |
Год | 1996 і 27 сакавіка 1997[1] |
IMDb | ID 0116676 |
«Ягуар» (фр.: Le Jaguar) — французскі мастацкі фільм 1996 года рэжысёра Франсіса Вебера, сёмы, апошні з серыі фільмаў пра Франсуа Перэна і другі, у якім прысутнічае яго кампаньён Жан Кампала. Другі з фільмаў Вебера, у якім Перэна грае не П’ер Рышар (першым быў «Удар галавой»).
Аднойчы ўвечары ў ліфце фешэнебельнага парыжскага гатэля апынуліся разам тры чалавекі: індзеец Вану (Харысан Лоў), які прыехаў з Амазоніі з гуманітарным турнэ, яго перакладчык — француз Жан Кампала (Жан Рэно), які вырас сярод індзейцаў, і яшчэ адзін забаўны тып — лайдак і махляр Франсуа Перэн (Патрык Бруэль), за якім сочаць бандыты ўсіх масцяў за ігральныя даўгі. Індзеец Вану нечакана ўпадае ў кому, яго шпіталізуюць у аддзяленне рэанімацыі. Перад гэтым ён паспявае паведаміць, што нехта выкраў яго душу, і патрабуецца герой, «абраны», які адправіцца на яе пошукі. Па незразумелых прычынах пры першай сустрэчы з Перэнам Вану вырашае, што ён — абраны. Ратуючыся ад праследавацеляў, Перэн згаджаецца адправіцца ў лясы Амазонкі на пошукі душы Вану разам з Кампала, спадзеючыся збегчы ад яго пры першай жа магчымасці. Па прыбыцці ён увязваецца ў настолькі неверагодныя прыгоды, што ўсё мінулае жыццё здаецца яму пусцяковіным.