Ядзерная зіма — гіпатэтычны глабальны стан клімату Зямлі ў выніку шырокамаштабнай ядзернай вайны. Мяркуецца, што пасля вынасу ў стратасферу вялікай колькасці дыму і сажы, выкліканага шырокімі пажарамі пры выбуху 30-40% назапашаных у свеце ядзерных боезарадаў, тэмпература на планеце паўсюдна знізіцца да арктычнай у выніку значнага павышэння колькасці адбітых сонечных промняў.