Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ядліна-Здруй[1] (польск.: Jedlina-Zdrój, ням.: Bad Charlottenbrunn) — горад на паўднёвым захадзе Польшчы каля мяжы з Чэхіяй, размешчаны за 430 км на паўднёвы захад ад Варшавы і за 75 км на паўднёвы захад ад Уроцлава. Уваходзіць у склад Валбжыхскага павета Ніжнесілезскага ваяводства, утварае гарадскую гміну. Чыгуначная станцыя. Бальнеалагічны курорт. Займае плошчу 17,45 км². Насельніцтва 4,9 тыс. чалавек.