Першае цвіценне надыходзіць на пятым-сёмым годзе жыцця. Суквецце — вузкі цыліндрычны колас 6—15 см даўжынёй. Кветкі дробныя, ружавата-ліловыя альбо пурпурныя, з пахам ванілі. Лісточкі калякветніка даўжынёй 3 мм. Шпорац тупы, цыліндрычны, роўны завязі або трохі карацейшы за яе. Цвіце ў чэрвені—ліпені, плоданасіць у жніўні-верасні. Апыляецца пераважна лускакрылымі[3].
Плод — падоўжаная каробачка. Насенне прарастае без перыяду спакою і можа захоўваць усходжасць на працягу аднаго года[4].
Gymnadenia R. Вг. — Кокушник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 349, 352. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.