Ядрушка камарніковая

Ядрушка камарніковая

Ядрушка даўгарогая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gymnadenia conopsea (L.) R. Br., 1813


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  43600
NCBI  59324
EOL  1100605
GRIN  t:423724
IPNI  636509-1
TPL  kew-93634

Ядрушка камарніковая[3], ядрушка даўгарогая[4] (Gymnadenia conopsea) — кветкавая расліна роду Ядрушка (Gymnadenia) сямейства Архідныя (Ятрышнікавыя) (Orchidaceae).

Ядрушка камарніковая, ядрушка[5][6], ручнікі, старчык[7].

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
Белая ядрушка даўгарогая
Кветка

Шматгадовая травяністая расліна з пальчаталопасцевымі клубнямі і прамым аблісцелым сцяблом вышынёй 25—45 см, пры аснове пакрытым бураватымі ліставымі похвамі[4]. Лісце (3—5) вузкае, доўгае; ніжняе ланцэтнае, з башлыкападобнай верхавінкай. Кветкі дробныя, светла-пурпуровыя або лілова-пурпуровыя, з тонкай доўгай, сэрцападобнавыгнутай шпоркай і слабым пахам гваздзіка, сабраны ў густое, вузкае, цыліндрычнае коласападобнае суквецце[4]. Губа ромбападобная, трохлопасцевая, сярэдняя лопасць даўжэйшая[4]. Завязь сядзячая, цыліндрычная, скручаная. Плод — сухая каробачка.

Еўразійскі барэальны плюрызанальны від. Пашырэнне: Еўропа, Каўказ, Сібір, Далёкі Усход; на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту ў межах асноўнай часткі арэала. Месцы росту: саснякі імшыстыя і верасовыя, другасныя беразнякі, пераходныя асакова-сфагнавыя балоты, сырыя лугі, лясныя паляны і ўзлескі[4]. Расце асобнымі экзэмплярамі і невялікімі, радзей значнымі групамі[4].

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце ў чэрвені—ліпені, пладаносіць у ліпені—жніўні[4]. Размнажэнне насеннае, зрэдку вегетатыўнае.

Дэкаратыўная і меданосная расліна. У выглядзе адвару клубняў можа выкарыстоўвацца як ахінальны і змякчальны сродак пры запаленчых захворваннях страўнікава-кішачнага тракту, паносах, запаленні мачавога пузыра, пры атручванні ядамі[8].

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 28. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г д е ё Кокушник комарниковый, или длиннорогий // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 97—98. — 592 с. — 120 000 экз.
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. — Могілев.
  7. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
  8. Любка двулистная, ночная фиалка // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 99-101. — 592 с. — 120 000 экз.
Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  • Кокушник комарниковый, или длиннорогий // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 97—98. — 592 с. — 120 000 экз.
  • Gymnadenia R. Вг. — Кокушник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 349, 352. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.