Яечная салата | |
---|---|
| |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яечная салата — страва з нарэзаных гатаваных яек або яечні, гарчыцы і маянэзу, а таксама гародніны, часта з дадаткам іншых складнікаў. Звычайна яечную салату ўжываюць як складнік для бутэрбродаў з яйкамі.
Адзін з найдаўнейшых вядомых рэцэптаў бутэрбродаў з яечнай салатай быў апублікаваны ў The Boston Cooking-School Cook Book у 1896 годзе і падпісаны Фані Фармер.
Яечную салату могуць рабіць з дадаткам іншых халодных прадуктаў — бекону, балгарскага перцу, каперсаў, сыру, агуркоў, зялёнай цыбулі, лісця салаты, салёных рэлішаў (індыйскіх соусаў), салёных агуркоў і кетчупу[1][2][3][4], прыпраўляюць чорным перцам, папрыкай.
Падобным да гэтай салаты складнікам для бутэрбродаў ёсць яечны маянэз, у якім здробненае гатаванае яйка змешваюць толькі з маянэзам[5].
У яўрэйскай кухні салату гатуюць са смальцам, цыбуляй і часам з грыбенесам (хрусткімі скваркамі з гусінай скуры). Падаюць з халай да першай стравы суботняй вячэры або з мацой. Да 1980-х гадоў страву таксама называлі «яўрэйскія яйкі».