Язва Бурулі | |
---|---|
![]() Язва Бурулі на шчыкалатцы асобы з Ганы. | |
МКХ-10 | A31.1 (ILDS A31.120) |
МКБ-10-КМ | A31.1 |
МКХ-9 | 031.1 |
DiseasesDB | 8568 |
MeSH | D009165 |
![]() |
Язва Бурулі (таксама вядомая як язва Бэрнсдэйла, язва Серлса, ці язва Дэйнтры[1][2][3]) з’яўляецца інфекцыйнай хваробай, якая выклікаецца Mycobacterium ulcerans.[4] Ранняя стадыя інфікавання характарызуецца бязбольным вузялком ці мясцовым апуханнем.[4] Гэты вузялок можа ператварыцца ў язву.[4] Язва можа быць большай унутры, чымсьці на паверхні скуры,[5] і можа акаляцца напуханнем.[5] Па меры прагрэсавання хваробы можа інфікавацца косць.[4] Найчасцей язва Бурулі закранае рукі ці ногі;[4] ліхаманка назіраецца рэдка.[4]
M. ulcerans сінтэзуе таксін, вядомы як мікалактон, што зніжае функцыю імуннай сістэмы і выклікае смерць тканак.[4] Бактэрыі з гэтага ж сямейства таксама выклікаюць туберкулёз і праказу (M. tuberculosis і M. leprae, адпаведна).[4] Шлях распаўсюджвання хваробы невядомы.[4] У распаўсюджванні могуць іграць ролю крыніцы вады.[5] Паводле звестак за 2013 г., эфектыўная вакцына адсутнічае.[4][6]
Пры ўмове лячэння на ранніх стадыях, эфектыўнасць прыёму антыбіётыкаў на працягу васьмі тыдняў складае 80 %.[4] Лячэнне часта ўключае прэпараты рыфампіцын і стрэптаміцын.[4] Кларытраміцын ці максіфлаксіцын часам ужываюцца замест стрэптаміцыну.[4] Іншыя метады лячэння могуць уключаць выдаленне язвы.[4][7] Пасля загойвання інфекцыі звычайна застаецца шнар.[6]
Выпадкі язвы Бурулі найчасцей сустракаюцца ў вясковай субсахарскай Афрыцы, асабліва ў Кот-д’Івуары, але таксама могуць сустракацца ў Азіі, у заходняй частцы рэгіёну Ціхага акіяна і ў Амерыцы.[4] Зафіксаваныя выпадкі захворвання больш чымсьці ў 32 краінах.[5] Штогод налічваецца ад пяці да шасці тысяч выпадкаў.[4] Хвароба таксама назіраецца ў некаторых відаў жывёл.[4] Альберт Раскін Кук упершыню апісаў язвы Бурулі ў 1897 г.[5]
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)