Язэп Кухта

Язэп Кухта
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, каталіцкі святар, настаўнік, каталіцкі біскуп
Дата нараджэння 3 лістапада 1873(1873-11-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 чэрвеня 1942(1942-06-16) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Веравызнанне Каталіцкая Царква[1]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Язэп Кухта (літ.: Juozapas Kukta; 1873, непадалёк ад горада Анікшчай, Ковенская губерня — 1942) — літоўскі грамадскі і рэлігійны дзеяч, ксёндз. Родны брат Марціна Кухты.

У 18911895 гадах вучыўся ў Віленскай духоўнай семінарыі  (руск.), у 18951899 гадах — у Санкт-Пецярбургскай Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі, магістр багаслоўя.

Быў плябанам шэрагу віленскіх касцёлаў, у тым ліку ў 19011906 гадах працаваў у касцёле святога Мікалая. Пэўны час выкладаў літоўскую мову ў Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі. Актыўны ўдзельнік літоўскага нацыянальнага руху. Адзін з падпісантаў мемарандума да нямецкіх акупацыйных уладаў з просьбай аб прызнанні незалежнасці Літвы ў 1917 годзе. Выдалены з Вільні ўладамі Сярэдняй Літвы ў лютым 1922 года разам з іншымі 32 літоўскімі і беларускімі дзеячамі. пасля гэтага быў прызначаны адміністратарам часткі Віленскага біскупства, якая засталася ў складзе незалежнай Літвы. З 1926 года — біскуп Кайшадорыскі.

Прыязна ставіўся да беларускага руху, у 1940 годзе прыслаў віншавальную тэлеграму кс. А. Станкевічу ў сувязі з 25-мі ўгодкамі святарства і нацыянальнай дзейнасці апошняга.

Зноскі

  1. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 24 кастрычніка 2020.
  • Кароткі нарыс беларускага пытання. — Мн., 2009. — С. 92, 123—124.