Як злавіць труса | |
---|---|
Catch that rabbit | |
Жанр | навуковая фантастыка |
Аўтар | Айзек Азімаў |
Мова арыгінала | англійская |
Дата напісання | 1944 |
Дата першай публікацыі | 1944 |
Апублікаваны ў | Analog Science Fiction and Fact[d] |
Выдавецтва | Street & Smith[d] |
Цыкл | Серыя пра робатаў |
Папярэдні | Логіка |
Наступны | Escape![d] |
«Як злавіць труса» (англ.: Catch that rabbit) — навукова-фантастычнае апавяданне Айзека Азімава, напісанае і ўпершыню апублікаванае ў 1944 годзе ў часопісе Astounding Science Fiction. Апавяданне ўвайшло ў аўтарскія зборнікі Я, Робат (I, Robot, 1950) і Дасканалы робат (The Complete Robot, 1982) і ў цыклы Галактычная гісторыя (Foundation Universe) і Апавяданні пра робатаў (U.S.Robots). У апавяданні дзейнічаюць пастаянныя персанажы кніг Азімава: Грэгары Паўэл і Майкл Донаван.
Адно з заданняў Майкла Донавана і Грэгары Паўэла складалася ў праверцы на астэроіднай шахце новай мадэлі робат-комплексу ДВ-5 (Дэйв), прызначанага для збору іншапланетнай руды. DV-5 уладкаваны такім чынам, што асноўны робат, які выконвае ролю мозгу, мае ў сваім падпарадкаванні мае шэсць дапаможных робатаў, якіх называюць «пальцамі». Неўзабаве пасля прыбыцця Донаван заўважае, што робаты не заўсёды выдаюць руду, і паведамляе пра гэта Паўэлу. Затым яны становяцца сведкамі наступнай сцэны: выстраіўшыся калонай з галоўным робатам на чале, усе робаты ва ўнісон здзяйсняюць нейкія дзіўныя рухі, якія нагадваюць ваеннае маршаванне. Паўэл з Донаванам ідуць за імі ў шахту. Калі яны падыходзяць, робаты працягваюць працу, а ДВ-5 гаворыць, што нічога не памятае.
Тады яны распытваюць «пальца», і той паведамляе, што да таго, як галоўны робат дае каманду маршаваць, ён пасылае нейкую іншую каманду, але «пальцы» не паспяваюць яе прыняць. Робататэхнікі заўважаюць, што гэтая дзіўная каманда даецца ў крытычных сітуацыях — напрыклад, калі здарыўся абвал, і што гэта неяк звязана з асабістай ініцыятывай ДВ-5. Яны вырашаюць па чарзе кругласутачна сачыць за працай робатаў па экранах, каб даведацца, што гэта за каманда. Пасля васьмі дзён назірання яны вырашаюць яго спыніць і ладзяць абвал каля робатаў, каб убачыць іх рэакцыю на надзвычайныя абставіны. Пры гэтай спробе яны выпадкова завалілі сябе, і Паўэл здагадваецца пашкодзіць аднаго робата, каб вывесці ДВ-5 з завісання.