Як я сустрэў вашу маму | |
---|---|
англ.: How I Met Your Mother | |
Жанр | драматычны тэлесерыял[d], камедыйная драма[d], сіткам ЗША[d], сітуацыйная камедыя і рамантычная камедыя[d] |
Стваральнік | Carter Bays[d] і Craig Thomas[d] |
Сцэнарыст | |
У ролях | Запытана зашмат сутнасцяў Вікіданыя. |
Апавядальнік | Запытана зашмат сутнасцяў Вікіданыя. |
Кампазітар | Запытана зашмат сутнасцяў Вікіданыя. |
Краіна | Запытана зашмат сутнасцяў Вікіданыя. |
Мова | англійская |
Колькасць сезонаў | Запытана зашмат сутнасцяў Вікіданыя. |
Колькасць серый | 208 (спіс эпізодаў[d]) |
Вытворчасць | |
Выканаўчы прадзюсар | Запытана зашмат сутнасцяў Вікіданыя. |
Прадзюсар | Запытана зашмат сутнасцяў Вікіданыя. |
Месца здымак | Запытана зашмат сутнасцяў Вікіданыя. |
Працягласць серыі | Запытана зашмат сутнасцяў Вікіданыя. |
Студыя | Запытана зашмат сутнасцяў Вікіданыя. |
Трансляцыя | |
Тэлеканал | Запытана зашмат сутнасцяў Вікіданыя. |
На экранах | 19 верасня 2005 — 31 сакавіка 2014 |
Фармат відэа | Запытана зашмат сутнасцяў Вікіданыя. |
Храналогія | |
Перад гэтым ідзе | Запытана зашмат сутнасцяў Вікіданыя. |
За гэтым ідзе | How I Met Your Father[d] |
Спасылкі | |
cbs.com/primetime/how_i_… | |
IMDb | ID 0460649 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Як я сустрэў вашу маму» (англ.: How I Met Your Mother) — амерыканскі камедыйны тэлесерыял, створаны Картэрам Бейзам і Крэйгам Томасам. У аснове сюжэту ляжыць аповяд аднаго з галоўных герояў — Тэда Мосбі, які апісвае сваім дзецям падзеі жыцця яго і яго сяброў да знаёмства з будучай жонкай.
Прэм’ера серыяла адбылася 19 верасня 2005 года на канале «CBS», а яго фінал — 31 сакавіка 2014 года пасля дзевяці сезонаў трансляцыі[2].
Шоу было намінавана на 72 узнагароды, выйграўшы 18. Шоу было намінавана на 28 прэмій «Эмі», у тым ліку намінацыю на найлепшы камедыйны серыял. Зоркі Элісан Ханіган і Ніл Патрык Харыс атрымалі ўзнагароды за акцёрскае майстэрства, абодва выйгралі прэмію People's Choice Awards, а Харыс атрымаў намінацыі на «Эмі» і «Залаты глобус». У 2012 годзе, праз сем гадоў пасля прэм’еры, серыял стаў пераможцам у намінацыі «Народны выбар за любімую сеткавую камедыю». Таксама былі адзначаны мастацкі рэжысёр, мантаж і аператарская праца.
Галоўны герой серыяла Тэд Мосбі ў далёкім 2030 годзе расказвае сваім дзецям-падлеткам пра ўласную маладосць, а таксама гісторыі жыцця сваіх сяброў, якія адбываліся з 2005 года (і больш ранніх). Тэд апісвае абставіны, пры якіх ён пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай. Пры гэтым ён падрабязна спыняецца на розных падзеях, якія адбываліся ў ягоным жыцці ў той перыяд з ім і яго сябрамі. Асноўнае дзеянне серыяла разгортваецца ў Нью-Йорку ў перыяд, які адпавядае 2005—2014 гадам.