Якаб Понтусан Дэлагардзі граф Лекё | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
шведск.: Jakob Pontusson De la Gardie greve av Läckö | |||||||
![]() Партрэт з Нацыянальнага музея Швецыі | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | - | ||||||
Пераемнік | Густаў Хорн | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 чэрвеня 1583[1][2][…] |
||||||
Смерць |
12 жніўня 1652[1][4] (69 гадоў) Стакгольм |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дэлагардзі | ||||||
Бацька | Понтус Дэлагардзі[5][6][…] | ||||||
Маці | Сафія Гансдотэр[d][3][5][…] | ||||||
Жонка | Эба Брагэ[d][1][7][…] | ||||||
Дзеці | Магнус Габрыэль Дэлагардзі[5][8], Марыя Сафія Дэлагардзі[d], Аксель Юліус Дэлагардзі[d][5], Якаб Казімір Дэлагардзі[d], Понтус Фрэдрык Дэлагардзі[d][5], Ebba Margareta de la Gardie[d][6] і Крысціна Кацярына Дэлагардзі[d][6] | ||||||
Дзейнасць | ваенная служба[d][9] і палітыка[9] | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць |
![]() |
||||||
Род войскаў | інфантэрыя | ||||||
Званне | фельдмаршал | ||||||
Бітвы | |||||||
![]() |
Граф Якаб Понтусан Дэлагардзі (шведск.: Jakob de la Gardie; 20 чэрвеня 1583, Рэвель — 12 жніўня 1652, Стакгольм) — шведскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, актыўны ўдзельнік падзей Смутнага часу (гл. паход Дэлагардзі). У 1620 годзе ганараваны званнем фельдмаршала. Старэйшы сын — Магнус Габрыэль Дэлагардзі, рыксканцлер Швецыі.
Нарадзіўся 20 чэрвеня 1583 года ў Рэвелі ў сям'і Понтуса Дэлагардзі (1520—1585), шведскага палкаводца і дыпламата французскага паходжання.
У лютым 1609 года ўзначальваў пятнаццацітысячны дапаможны атрад, адпраўлены шведскім каралём Карлам IX на дапамогу Васілю Шуйскаму супраць польска-літоўскіх войскаў. Разам з войскамі пад камандаваннем Міхаіла Скапіна-Шуйскага разбіў польска-літоўскія войскі каля Цверы, вызваліў Троіцкую лаўру. У сакавіку 1610 года ўвайшоў у Маскву. Быў разбіты пры Клушыне і вымушаны быў адступіць. У 1610 годзе аблажыў Ціхвінскі манастыр, пратрымаўшы яго да 1613 года. Узначальваў шведскае войска ў бітве пад Бронніцай, удзельнічаў у аблозе Пскова ў 1615 годзе. У 1617 годзе ўдзельнічаў у заключэнні Сталбоўскага міру.
З 1619 года шведскі намеснік у Рэвелі, з 1622 года генерал-губернатар Лівоніі. У 1632—1644 гадах член рэгенцкага савета пры каралеве Крысціне. Атрымаў ад караля ў леннае валоданне вобласць вакол замка Лескё, які значна перабудаваў. Памёр 12 жніўня 1652 года ў Стакгольме. У яго гонар названы горад Якабстад.