Якаб Фрыдрых Эрхарт | |
---|---|
ням.: Jakob Friedrich Ehrhart | |
Дата нараджэння | 4 лістапада 1742[1] |
Месца нараджэння | Хольдэрбанк, Швейцарыя |
Дата смерці | 26 чэрвеня 1795[1] (52 гады) |
Месца смерці | Гановер, Свяшчэнная Рымская імперыя |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, птэрыдолаг, брыёлаг, міколаг, фармацэўт |
Навуковая сфера | батаніка, мікалогія, фармацыя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Ehrh.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Якаб Фрыдрых Эрхарт (ням.: Jakob Friedrich Ehrhart[2][3] або ням.: Friedrich Ehrhart[3][4][5], 4 лістапада 1742 — 26 чэрвеня 1795) — нямецка-швейцарскі[3][4] батанік[3][5], міколаг[2] і фармацэўт[5].
Якаб Фрыдрых Эрхарт нарадзіўся ў камуне Хольдэрбанк[5] 4 лістапада 1742 года.
З юнацкасці Эрхарт вывучаў прыродазнаўчыя навукі. З 1774 па 1776 год ён вучыўся ва Упсальскім універсітэце, у тым ліку ў выбітнага шведскага вучонага Карла Лінея[5]. З 1778 года Якаб Фрыдрых Эрхарт парадкаваў калекцыі нямецкага натураліста, хіміка і фармацэўта Іагана Герхарда Райнгарда Андрээ у Гановеры.
15 верасня 1779 года ён выявіў невялікае балота, вада якога мела моцны пах серы. Гэта крыніца серы неўзабаве стала выкарыстоўвацца для лячэння падагры і рэўматызму[6].
Якаб Фрыдрых Эрхарт памёр у Гановеры 26 чэрвеня 1795 года.
Якаб Фрыдрых Эрхарт спецыялізаваўся на папарацепадобных, мохападобныя і на насенных раслінах, а таксама на мікалогіі[2].
Род раслін Ehrharta Thunb. сямейства Злакі быў названы ў яго гонар.
Якаб Фрыдрых Эрхарт на Вікісховішчы |