Якапа Басана | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 1510[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 лютага 1592[4][5][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Francesco da Ponte[d] |
Дзеці | Girolamo da Ponte[d], Франчэска Басана і Леандра Басана |
![]() |
Якапа даль Понтэ (іт. Jacopo Dal Ponte), празваны Якапа Басана (іт. Jacopo Bassano); каля 1510, Басана-дэль-Грапа, Венецыянская рэспубліка — 13 лютага 1592, там жа) — італьянскі мастак, прадстаўнік венецыянскай школы. Аўтар карцін на біблейскія сюжэты і партрэтаў у стылі позняга рэнесансу і маньерызму, з лёгкім уплывам барока. Яго працы ўключалі рэалістычныя выявы прадметаў побыту, жывёл, дамоў і пейзажаў; людзі выконваліся ім у складаных позах. У творах мастака заўважны ўплыў творчасці яго бацькі — Франчэска Басана Старэйшага, а таксама Джэнтыле Беліні, Тыцыяна і Паала Веранезэ. У сваю чаргу ён аказаў уплыў на творчасць чацвярых сваіх сыноў і Эль-Грэка.