Якапа дэ Барбары

Якапа дэ Барбары
італ.: Jacopo de' Barbari
Дата нараджэння 1460[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1516[2][4][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, прыдворны мастак, рысавальнік
Месца працы
Жанр нацюрморт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Якапа дэ Барбары, Якапа дэ Барберы (італ.: Jacopo de Barbari, Jacopo barberi, Barbaro, Barberino, Barbarigo barbarigo; 1460, Венецыя — 1516, Мехелен, Бельгія) — італьянскі жывапісец і гравёр эпохі Адраджэння, які працаваў у Германіі.

Якапа дэ Барбары працаваў прыблізна да 1500 года ў Венецыі. Яго жывапісныя творы паказваюць на ўплыў Джавані Беліні. У 1500 годзе пераехаў з Венецыі ў Германію, стаўшы першым вядомым італьянскім мастаком эпохі Адраджэння, які працаваў у Паўночнай Еўропе, дзе яго творы зрабіліся вельмі папулярнымі. З 1503 па 1506 год Барабары жыў у горадзе Вітэнбергу, пры двары саксонскага курфюрста Фрыдрыха III, супрацоўнічаў з навукоўцамі-гуманістамі, якія выкладалі ў заснаваным у горадзе ў 1502 годзе ўніверсітэце.

У Германіі Якапа дэ Барбары працаваў па заказах імператара Максіміліяна I, а затым перайшоў да двара Іаахіма I Брандэнбургскага.

  1. Art UK — 2003. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. а б Jacopo de' Barbari // AGORHA — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Union List of Artist Names — 2021. Праверана 13 лютага 2023.
  4. Jacopo de' Barbari // Web umenia Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Union List of Artist Names — 2021. Праверана 14 мая 2024.
  6. Koepplin D. Lukas Cranach: Gemälde, Zeichnungen, Druckgraphik — 1974. — С. 45.
  7. https://www.ernst-von-siemens-kunststiftung.de/objekt/zuwachs-für-das-reformationskabinett-im-gotischen-haus.html