Яку

Яку?
яп.: 屋久島
Характарыстыкі
Плошча
  • 504,29 км²
  • 10 747 га
  • 1 219 га[1]
Насельніцтва
  • 13 178 чал. (2020)[2]
Размяшчэнне
30°21′31″ пн. ш. 130°31′43″ у. д.HGЯO
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яку[3] — японскі востраў, за 60 км на поўдзень ад вострава Кюсю, уваходзіць у прэфектуру Кагосіма.

Уяўляе сабой няправільны пяцівугольнік плошчай 503 км². Найвышэйшы пункт — 1935 м над узроўнем мора. Большую частку вострава пакрывае трапічны лес. Расце дрэва сугі (Cryptomeria japonica). Багатая фауна, якая ўключае аленяў і малпаў, маляўнічыя горы і вадаспады, тэрмальныя крыніцы прывабліваюць на востраў да 300 тысяч турыстаў у год.

У 1993 востраў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, як унікальны ўзор добра захаванага трапічнага лесу.

Зноскі