Прэфектура Ямагата на карце Японіі Карта прэфектуры Ямагата | |
Размяшчэнне | |
---|---|
Краіна | Японія |
Рэгіён | Тахоку |
Востраў | Хонсю |
Каардынаты | 38°14′26″ пн. ш. 140°21′48″ у. д.HGЯO |
Інфармацыя | |
Адміністрацыйны цэнтр | Ямагата |
ISO 3166-2:JP | JP-06 |
Статыстыка | |
Плошча | 9 323,46 км² (12-я) |
% вады | 0,02 % |
Насельніцтва | (на 1 чэрвеня 2010) |
Усяго | 1 170 562 чалавека (33-я) |
Шчыльнасць | 125,55 чал./км² |
Паветаў | 8 |
Муніцыпалітэтаў | 35 |
Сімволіка | |
Сцяг прэфектуры |
|
Эмблема прэфектуры |
|
Дрэва | Вішня (Prunus) |
Кветка | Сафлор фарбавальны (Carthamus tinctorius) |
Птушка | Мандарынка (Aix galericulata) |
Рыба | Сіма (Oncorhynchus masou) |
Жывёла | Японскі серау (Capricornis crispus) |
Адміністрацыя | |
Губернатар | Міэка Ёсімура |
Афіцыйны сайт (яп.) |
Ямагата (яп.: 山形県 Ямагата-кэн, літар. «у форме гары») — прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Тахоку на востраве Хонсю, Японія. Плошча прэфектуры складае 9 323,46 км²,[1] насельніцтва — 1 170 562 чалавека (1 чэрвеня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 125,55 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Ямагата.
Мяжуе на поўначы з прэфектурай Акіта, на ўсходзе з прэфектурай Міягі, на поўдні з прэфектурамі Фукусіма і Ніігата. На захадзе знаходзіцца Японскае мора. Вялікая частка тэрыторыі — гарыстая. На ўсходзе з сервера на поўдзень раскінуліся горы Оў, горы Дэва і Асахі праходзяць уздоўж заходняга ўзбярэжжа. Буйная рака Магамігава цячэ на поўнач паміж горнымі масівамі, а затым зварочваючы на захад і ўпадае ў Японскае мора недалёка ад Сакаты.
З'яўлялася часткай правінцыі Дэва, да канца перыяду Хэян патрапіла пад уладу сям'і Фудзівара. Доўгі час была падзелена на некалькі ўладанняў, сучасную форму і назву атрымала ў 1876 годзе пасля рэстаўрацыі Мэйдзі.
У прэфектуры Ямагата размешчана 13 гарадоў і 8 паветаў (19 пасёлкаў і тры сёлы).
Спіс гарадоў прэфектуры:
|
Пасёлкі і сёлы паводле паветаў:
Эмблема прэфектуры была зацверджана 21 жніўня 1967 года. На ёй намаляваны тры трохвугольнікі, якія ўяўляюць горы прэфектуры. Вострыя канцы трохвугольнікаў сімвалізуюць рост і развіццё прэфектуры. Сцяг прэфектуры стварылі 26 сакавіка 1963 года[3].
31 сакавіка 1982 гады былі зацверджаны кветка, дрэва, птушка і жывёла прэфектуры: сафлор фарбавальны, вішня, мандарынка і японскі серау. У сакавіку 1992 года рыбай прэфектуры абралі сіму[3].