Ямс — назва некаторых раслін роду Dioscorea сямейства Dioscoreaceae.
Клубні ямса дасягаюць да 2,5 метраў у даўжыню і могуць важыць да 70 кг.
Ямс вырошчваецца ў Афрыцы, Азіі, Лацінскай Амерыцы, Акіяніі (пераважна ў тропіках і субтропіках).
Ямс багаты на вітамін C, клятчатку, вітамін B6, калій і марганец.
Найважнейшыя віды ямса — Dioscorea rotundata і Dioscorea cayenensis, распаўсюджаныя ў Афрыцы, Dioscorea alata і Dioscorea esculenta ў Паўднёва-Усходняй Азіі, Dioscorea polystachya ў Кітаі, Dioscorea bulbifera, што расце, як у Афрыцы, так і ў Азіі, Dioscorea trifida ў Паўднёвай Амерыцы.
Ямс ядомы, больш таго — шырока ўжываецца ў кухні народаў свету, асабліва Заходняга Судана.
Найбуйнейшы вытворца ямса ў свеце — Нігерыя.