Ян IV | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Johannes PP. IV | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Севярын, Папа Рымскі | ||||||
Пераемнік | Тэадор I, Папа Рымскі | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | заходні прэсвітар, пісьменнік | ||||||
Нараджэнне |
каля 600 |
||||||
Смерць |
15 кастрычніка 642 |
||||||
Пахаванне | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян IV (лац.: Johannes PP. IV) (? — 12 кастрычніка 642) — Папа Рымскі з 24 снежня 640 да 12 кастрычніка 642.
Родам з Далмацыі. Асудзіў на саборы ерась манафелітаў і так званы «эктэзіс» (тлумачэнне) імператара Іраклія, якое ўхваляла гэта вучэнне. Шмат выкупляў з рабства жыхароў Далмацыі і Істрыі, захопленых славянамі. У Латэране пабудаваў капліцу Св. Венанція — у гонар далучэння істрыйскай схізмы да каталіцкай царквы.