Ян Амос Каменскі

Ян Амос Каменскі
Jan Amos Komenský
Дата нараджэння 28 сакавіка 1592(1592-03-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лістапада 1670(1670-11-15)[2][3][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Johanna Gajusová[d][8][9], Marie Dorota Cyrillová[d][8] і Magdalena Vizovská[d][8]
Дзеці Alžběta Komenská[d] і Daniel Komenský[d]
Род дзейнасці настаўнік, педагог, філосаф, навуковец, багаслоў, мовазнавец, прэсвітар, пісьменнік, архівіст, гісторык, палітык, епіскап
Навуковая сфера Педагогіка, дыдактыка
Альма-матар
Вядомы як «Бацька педагогікі»
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Мемарыяльная дошка ў гонар Каменскага на будынку былога Герборнскага ўніверсітэта

Ян Амос Каме́нскі (правільна Ян А́мас Ко́менскі, чэшск.: Jan Amos Komenský; 28 сакавіка 1592 — 15 лістапада 1670, Амстэрдам) — чэшскі мысліцель-гуманіст, педагог, грамадскі дзеяч.

Пасля вучобы ў Герборнскім і Гайдэльбергскім універсітэтах выкладаў у брацкіх школах на радзіме (1614—1620). Жорсткія рэлігійныя ганенні прымусілі яго весці вандроўніцкае жыццё. У 1628 г. ён назаўсёды пакінуў Чэхію і пасяліўся ў польскім горадзе Лешна, дзе актыўна займаўся педагагічнай і навуковай работай, быў рэктарам гімназіі. Яго творы набылі еўрапейскую вядомасць, і ён быў запрошаны ў Англію, Швецыю, Венгрыю.

З 1656 г. Каменскі зноў, як выгнаннік, хаваўся ў Галандыі. Тут выдадзены збор яго педагагічных прац, што ўключаў «Матчыну школу», «Вялікую дыдактыку», «Пансафічную школу», «Свет, які бачым ў малюнках» і іншае.

Краевугольным каменем педагагічнай сістэмы Каменскага з’яўляецца ідэя «пансофіі» — усеагульнага і ўсёабдымнага навучання і выхавання дзяцей любых саслоўяў, нацыянальнасцей, рас. Ён быў ўпэўнены, што правілы і сродкі педагогікі неабходна заўсёды ўзгадняць з прыроднымі законамі жыццядзейнасці чалавека і клапатліва ўдасканальваць, памнажаць тое, што закладзена ў ім ад прыроды. Выкладаць трэба на роднай мове, спалучаць навучанне з карыснай працоўнай дзейнасцю. Асноўнымі прынцыпамі дыдактыкі як адзінай тэорыі навучання, адукацыі і выхавання ён лічыў нагляднасць, паслядоўнасць, непарыўнасць і сістэмнасць. Прызначэнне школы бачыў у падрыхтоўцы актыўных, разняволеных, свабодных, смелых людзей. Пры гэтым галоўным сродкам выхавання лічыў перакананне, а не прымус. У творы «Адзіна неабходнае» адстойваў ідэю ўсеагульнага міру і мірнай садружнасці народаў, знішчэнне войнаў і гвалту на зямлі.

Зноскі

  1. Пискунов А. И. Коменский Ян Амос // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1973. — Т. 12 : Кварнер — Конгур. — С. 499. Праверана 27 чэрвеня 2016.
  2. а б Jan Amos Comenius — 2009.
  3. Johann Amos Comenius // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.tandfonline.com/doi/pdf/10.1016/S0191-6599(05)80111-1
  5. http://www.angelfire.com/journal2/watch-unto-prayer/reformation.html
  6. Пискунов А. И. Коменский Ян Амос // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1973. — Т. 12 : Кварнер — Конгур. — С. 499. Праверана 28 верасня 2015.
  7. http://www.tandfonline.com/doi/pdf/10.1080/09608780500293083
  8. а б в http://www.digitalniknihovna.cz/mzk/uuid/uuid:9faace80-b626-11e2-8c63-5ef3fc9ae867
  9. http://www.digitalniknihovna.cz/mzk/uuid/uuid:72273590-c35b-11e4-ba2b-5ef3fc9bb22f
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Митюров Б.Н. Ян Амос Коменский и Белоруссия // Адукацыя і выхаванне. 1996. № 2. С. 115-124.
  • Самусік А.Ф. Асветна-метадычная дзейнасць Я.А. Каменскага ў кантэксце развіцця адукацыі ў Беларусі (XVII – сярэдзіна XVIII ст.) // Евангельская царква Беларусі : гісторыя і сучаснасць : зб. матэрыялаў ІV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. Мінск, 2021. С. 122-131.
  • Kratochvíl M. V. Život Jana Amose. — 1975.