Ян Вацлаў Антанін Стаміц | |
---|---|
чэшск.: Jan Václav Antonín Stamic ням.: Johann Wenzel Anton Stamitz | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 19 чэрвеня 1717[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 сакавіка 1757[1][3][…] (39 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Дзеці | Anton Stamitz[d], Franziska Lang[d] і Carl Stamitz[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор, музыказнавец, філосаф, скрыпач |
Інструменты | скрыпка |
Жанры | класічная музыка |
Выхаванцы | Carl Stamitz[d], Franz Ignaz Beck[d], Christian Cannabich[d], Karl Joseph Toeschi[d] і Anton Stamitz[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Вацлаў Антанін Ста́міц (Іаган Венцэль Антон)[6] (чэшск.: Jan Václav Antonín Stamic; ням.: Johann Wenzel Anton Stamitz; 19 чэрвеня 1717, Гаўлічкаў-Брод — 27 сакавіка 1757, Мангейм) — чэшскі кампазітар і скрыпач, дырыжор, педагог; заснавальнік мангеймскай школы, новага канцэртнага стылю аркестравага выканання. Бацька Карала Стаміца і Антаніна Стаміца.
Нарадзіўся ў сям’і арганіста. Вучыўся ў бацькі Антаніна Ігнаца Стаміца, у 1728—1734 гадах у гімназіі ў Йіглаве, затым у Карлавым універсітэце ў Празе. Як скрыпач-віртуоз шмат канцэртаваў. Прыдворны музыкант у Пфальцы і Мангейме, кіраваў прыдворнай капэлай у Штутгарце. З 1744 года 1-ы скрыпач, з 1748 года кіраўнік Мангеймскай капэлы.
Стаміц лічыцца заснавальнікам мангеймскай музычнай (кампазітарскай і аркестравай) школы, для якой характэрны, у прыватнасці, беспрэцэдэнтная самастойнасць партый духавых інструментаў і інтэнсіўнае выкарыстанне крэшчэнда ўсяго аркестра ў процівагу стрыманай дынаміцы барочнай музыкі.
Спрыяў станаўленню класічнага тыпу 4-часткавай сімфоніі, узмацніў тэматычныя і дынамічныя кантрасты ў санатна-сімфанічным цыкле, рэфарматар аркестра (уключыў у яго склад валторны і кларнеты). Сярод твораў: больш за 70 сімфоній, 10 аркестравых трыа, 16 канцэртаў для скрыпкі з аркестрам, канцэрт для кларнета з аркестрам (першы ў гісторыі музыкі), камерна-інструментальныя ансамблі, культавая харавая музыка і інш.
Паўплываў на творчасць еўрапейскіх кампазітараў XVIII стагоддзя. Сярод вучняў яго сыны Карал Стаміц і Антанін Стаміц і інш.