Ян Вышаціч | |
---|---|
![]() Ян Вышаціч і язычнікі | |
Нараджэнне | 1016 |
Смерць | 24 чэрвеня 1106 |
Бацька | Вышата |
Ян Вышаціч (каля 1016 — 24 чэрвеня 1106) — кіеўскі тысяцкі, сын Вышаты, ваяводы вялікага князя Яраслава Мудрага.
У 1070 збіраў у Растоўскай зямлі даніну для Святаслава Яраславіча. У Белавозеры ў гэты час два вешчуны падманвалі насельніцтва, сцвярджаючы, што жанчыны ў галодны год хаваюць у сабе жыта, мёд, рыбу і г. д.; яны разрэзвалі скуру на спінах жанчын і рабілі выгляд, што вымаюць адтуль то жыта, то рыбу і г. д. Ян гутарыў з ведзьмакамі, потым выйшаў на іх са зброяй, і тыя, пасля сутычкі, збеглі ў лес.
Хоць частка насельніцтва, відаць, і спагадала вяшчунам, але яны былі выдадзеныя і пакараныя. У 1093 Ян Вышаціч хадзіў на полаўцаў з Уладзімірам Манамахам, а ў 1106, з братам Пуцятам, пабіў іх каля Зарэцка і «адабраў у іх палон». Летапісы і Пячэрскі пацярык усхваляюць дабрадзейнасці Яна Вышаціча і яго жонкі Марыі, якія карысталіся любоўю вялебнага Феадосія, які гутарыў з імі аб міласціне, аб Валадарстве Нябесным і смяротнай гадзіне. Сынам яго быў Варлам.
Сведчанні Яна Вышаціча пра сябе і сваіх продкаў сталі для Нестара адной з галоўных крыніц для складання «Аповесці мінулых гадоў».