Ян Каханоўскі з Чарналесся | |
---|---|
польск.: Jan Kochanowski | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1530 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 жніўня 1584[1][2][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Пётр Каханоўскі[d] |
Маці | Ганна Бялачоўская[d] |
Жонка | Дарота Падлядоўская[d] |
Дзеці | Уршуля Каханоўская[d], Ганна Каханоўская[d] і Ян Каханоўскі[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, перакладчык, драматург |
Жанр | песня[d], фрашка[d], драма, narrative poetry[d], лямант[d], эпітафія, ода[d], элегія, эпіграма і эпіталама |
Мова твораў | польская і лацінская мова |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Ян Каханоўскі (польск.: Jan Kochanowski; 6 чэрвеня 1530 — 22 жніўня 1584, Люблін) — польскі паэт, перакладчык і драматург эпохі Адраджэння.
Паходзіць са шляхецкай сям'і, у якой было 12 дзяцей. З 1544 года вучыўся ў Кракаўскай акадэміі. З 1551 па 1552 у Кёнігсбергскім універсітэце. З сярэдзіны 1552 года ў Падуанскім універсітэце.
Памёр праз хваробу сэрца ў Любліне ў 1584 годзе. Быў пахаваны ў месцы бліз Чарналесся.
Пісаў на польскай і лацінскай мовах.
Творчасць Яна Каханоўскага высока ацэньвалі Мацей Сарбеўскі (XVII ст.) і Мануіл Базілевіч (XVIII ст.). Яго вершаваны Псалтыр стаў непасрэдным штуршком для «Псалтыри рифмотворной» Сімяона Полацкага (1678). Паэзія Яна Каханоўскага яшчэ пры жыцці пісьменніка была вядомай у Вялікім княстве Літоўскім. Найбольш вядомы твор — гімн «Чаго хочаш ад нас, Пане…», надрукаваны ў Нясвіжскай друкарні. Жыццёвыя рэаліі ўзноўлены пісьменнікам у творы «Узяцце Полацка», а таксама ў вершах, прысвечаных вялікалітоўскім магнатам Мікалаю Радзівілу «Чорнаму», яго жонцы Эльжбеце, Крыштафу Радзівілу «Пяруну».