Ян Мікалай Хадкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Jan Mikołaj Chodkiewicz | |||||||
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юзаф Тышкевіч | ||||||
Пераемнік | Антоні Гелгуд | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 снежня 1738[1]
|
||||||
Смерць |
2 лютага 1781 (42 гады) ці 26 лютага 1781[2] (42 гады) |
||||||
Месца пахавання | Супрасльскі манастыр, Гарадзенскі павет, Вялікае Княства Літоўскае | ||||||
Род | Хадкевічы | ||||||
Бацька | граф Адам Тадэвуш Хадкевіч | ||||||
Маці | графіня Ева Чапская | ||||||
Жонка | графіня Марыя Людвіка Жавуская. Шлюб у 1766 г. | ||||||
Дзеці | 1) Вацлаў Хадкевіч, 2) Юзаф Хадкевіч, 3) Ксаверый Хадкевіч, 4) Аляксандр Францішак Хадкевіч, 5) Ганна Хадкевіч, 6) Разалія Хадкевіч (жонка Аляксанд), 7) Альжбета Хадкевіч (жонка Мацея Радзівіла) (1749-1800)) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Званне | генерал-лейтэнант, палкоўнік[1] і генерал-ад’ютант[1] | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Мікалай Хадкевіч (14 снежня 1738 — 2 лютага 1781) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Генерал-ад'ютант (з 1764), адначасова кашталян і староста генеральны жамойцкі (з 1765).
З магнацкага роду Хадкевічаў герба «Касцеша», сын Адама Тадэвуша, ваяводы берасцейскага і графіні Евы Чапскай (памерла ў 1769 годзе)[3].
У 1766 г. узяў шлюб з графіняй Марыяй Людвікай Жавускай, з якой меў дзяцей:
Ад бацькі атрымаў у спадчыну графскі тытул на Шклове і Мышы.
У 1757 г. скончыў Віленскую акадэмію. Пэўны час жыў у маёнтку Турэц на Новагародскім ваяводстве[3].
У 1764 г. выбіраўся паслом на канвакацыйны сойм. Падтрымаў абранне Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Атрымаў ад караля і вялікага князя шэраг урадаў.
У час Барскай канфедэрацыі заняў неадназначную пазіцыю. Афіцыйна шкадаваў пра стан краіны, што аднак не перашкаджала яму падтрымліваць камандзіраў расійскага і прускага войскаў, якія баранілі яго зямельную ўласнасць. У 1778 г. атрымаў званне генерал-лейтэнанта арміі Расійскай Імперыі.
Памёр 2 лютага 1781 года ў Чарнобылі, пахаваны ў Супрасльскім манастыры.