Ян Снядэцкі

Ян Снядэцкі
Jan Śniadecki
Ян Рустэм. Партрэт (1823)
Імя пры нараджэнні Jan Chrzciciel Władysław Śniadecki
Род дзейнасці астраном, матэматык, філосаф
Дата нараджэння 29 жніўня 1756(1756-08-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 1830(1830-01-21) (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян-Баптыст-Уладзіслаў Снядэцкі (29 жніўня 1756, Жнін каля Гнезна — 21 верасня 1830, Яшуны) — астраном, матэматык, філосаф, педагог; прафесар і рэктар Віленскага ўніверсітэта, брат Андрэя Снядэцкага.

Скончыў Кракаўскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень доктара філасофіі. З 1776 прафесар вышэйшай матэматыкі і астраноміі ў Кракаўскім універсітэце. З 1806 года прафесар Віленскага ўніверсітэта і дырэктар Віленскай астранамічнай абсерваторыі, у 1807—1814 гг. — рэктар. Выйшаў у адстаўку ў 1824 годзе. Пахаваны ў Яшунах.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У галіне чыстай матэматыкі навукова-літаратурная дзейнасць Я. Снядэцкага амаль не выходзіла за межы элементарных падручнікаў, адзін з якіх «Trygonometrya kulista analitycznie wyłożona, do użycia uczacych się w Imperatorskim Wilenskim Uniwersytecie» (Вільня і Варшава, 1817; 2-е выд. з дадаткам да астранамічных задач, Вільня і Варшава, 1820) быў перакладзены прафесарам Фельдтам на нямецкую мову (Лейпцыг, 1828). Іншыя матэматычныя працы Я. Снядэцкага былі, галоўным чын, папулярнага характару.

У галіне астраноміі Я. Снядэцкі, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы ў абсерваторыях Кракава і Вільні (асабліва ў Вільні), рабіў астранамічныя назіранні: «О obserwacyach Astronomicznych… dysaertacya czytana na publicznem posiedzeniu Towarzystwa Przyjacioł nauk. Dnia 16-go Maja 1802» («Rocz. Tow. Wars. Przy. N.», I), «Obserwacye astronomiczne, robione w Krakowie»… («Rocz. Tow. Wars. Przy. N.» I), «О nowym planecie, położonym między Marsem i Jowiszem, postrzeżonym nasamprzód w Sycylii roku 1801» («Rocz. Tow. Wars. Przy. N.» I), «Observations astronomiques faites à Pobservatoire de l'Univ. Imperiale de Vilna» («Mémoires de l'Acad. Imp. des sc. de St. Pétersbourg», 1810). Я. Снядэцкі працягваў публікаваць вынікі сваіх назіранняў у мемуарах Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук да 1824. Астранамічныя назіранні Я. Снядэцкага, таксама публікаваліся ў Zach's «Monatl. Corr.» (т. V, VI и IX) і Bode's «Jahrb ü chern 1809 bis 1826».

У сумежных з астраноміяй абласцях матэматычнай і фізічнай геаграфіі Я. Снядэцкаму належаць працы «Geografia czyli opisanie matematyczne i fizyczne ziemi» (Варшава, 1804) і перакладзеная на рускую мову Канявецкім і надрукаваная ў Харкаве «Meteorologija» («Dziennik Wileński» 1816, III).

Галоўнай працай Я. Снядэцкага, якая прынесла яму еўрапейскую вядомасць, была біяграфія Мікалая Каперніка: «О Koperniku, rozwiązanie zadania, które Towarzystwo Warszawskie Przyjaciół Nauk do odpowiedzi ogłosiło etc.» (Варшава, 1802). У 1803 годзе гэта праца выйшла ў Варшаве на французскай мове, з некаторымі дадаткамі. У тым жа годзе яна было перавыдана, з некаторымі зменамі, пад загалоўкам «Discours sur Nicolas Kopernik». Пазней праца вытрымала яшчэ два перавыданні; апроч таго была перакладзеная на англійскую і італьянскую мовы. Іншай працай Я. Снядэцкага была біяграфія астранома Віленскага ўніверсітэта Марціна Пачобут-Адляніцкага: «Żywot uczony i publiczny Marcina Odlanickiego Poczobuta. Czytany na publicznem posiedzeniu Imperatorskiego Wileńskiego Uniwersytetu przy zamknięciu rocznego biegu nauk dnia 30. Czerwca R. 1810» (Вільня, 1810).

Ян Снядэцкі не пакінуў буйных астранамічных прац. Аднак яго назіранні былі добра вядомыя тагачасным астраномам, асабліва вызначэнні становішча малых планет. Самай вялікай заслугай Яна Снядэцкага сталася яго нястомная праца па арганізацыі навукі і прыцягненні да яе ўвагі грамадскасці, асабліва ў перыяд працы ў Віленскім універсітэце. Дзякуючы у т.л. і яго працам Віленскі ўніверсітэт выйшаў на еўрапейскі ўзровень навукі ў першыя тры дзесяцігоддзі XIX ст. Вучнямі Яна Снядэцкага былі астраномы Антон Шахін, Пётр Славінскі, Міхал Глушневіч, Вінцэнт Карчэўскі, Іосіф Ходзька.

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]

Імем Яна Снядэцкага названы кратар на адваротным баку Месяца і планетоід у Сонечнай сістэме (Sniadeckia).

Зноскі

  1. а б http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/sniadecki-jan/ Праверана 30 жніўня 2022.