Ян Сібеліус

Ян Сібеліус
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 8 снежня 1865(1865-12-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 верасня 1957(1957-09-20)[3][1][…] (91 год)
Месца смерці
Краіна
Бацька Christian Gustaf Sibelius[d][6]
Маці Maria Charlotta Sibelius[d][6]
Жонка Aino Sibelius[d]
Дзеці Ruth Snellman[d], Heidi Blomstedt[d] і Katarina Ilves[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Martin Wegelius[d], Albert Becker[d], Karl Goldmark[d], Robert Fuchs[d], Robert Kajanus[d], Karl Flodin[d] і Hermann Csillag[d]
Прафесіі кампазітар
Інструменты скрыпка і фартэпіяна
Жанры класічная музыка[9][10], опера[11][12][…], сімфонія, incidental music[d][13][14][…], акадэмічная музыка XX стагоддзя[d] і art song[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
sibelius.fi (фін.)(шведск.)(англ.)(ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян (Жан[15], Юхан) Сібеліус[16] або Сібеліюс (шведск.: Jean Sibelius маўленне, шведск.: Johan Julius Christian Sibelius; 8 снежня 1865, Хяменліна, Вялікае княства Фінляндскае — 20 верасня 1957, Ярвенпяя, Фінляндыя) — фінскі кампазітар, педагог; заснавальнік нацыянальнай кампазітарскай школы; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў сусветнага сімфанізму.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Вучань М. Вегеліуса. 3 1891 выкладаў у Хельсінкскай кансерваторыі.

Для яго творчасці характэрны віртуознае валоданне тэхнікай кампазіцыі і інструментоўкі, сінтэз класічных і рамантычных традыцый, імкненне да праграмнасці. Арганічна перапрацоўваў музычны фальклор, выкарыстоўваючы яго ладава-гарманічныя і гарманічныя асаблівасці. Творы вылучаюцца своеасаблівай строгасцю і адначасова непасрэднасцю выказвання, для іх характэрны патрыятычныя матывы, заснаваныя на фінскай народнай паэзіі, гісторыі, міфалогіі і эпасе. Сярод твораў: сімфонія «Кулерва» для салістаў, хору і аркестра (1892), 7 сімфоній для аркестра (1899—1924), праграмныя аркестравыя творы, у т.л. сюіта «Лемінкяйнен» (1893—96), 4 легенды (у т.л. «Туанельскі лебедзь» на сюжэт «Калевалы»), сімфанічныя паэмы, у т.л. «Сага» (апошняя рэд. 1901), «Вясновая песня» (1894), «Фінляндыя» (1899), «Дачка Поўначы» (1906), «Начная скачка і усход сонца» (1907), «Тапіёла» (1926), канцэрт для скрыпкі з аркестрам (1903), «Сумны вальс»; інструментальныя ансамблі і п’есы; кантаты і хары, каля 100 рамансаў і песень, музыка да драматычных спектакляў і інш.

Асноўныя творы

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Кулерво», сімфонія для салістаў, хору і аркестра, op.7 (1899)
  • Сімфонія № 1 e-moll, op.39 (1899)
  • Сімфонія № 2 D-dur, op.43 (1902)
  • Сімфонія № 3 C-dur, op.52 (1907)
  • Сімфонія № 4 a-moll, op.63 (1911)
  • Сімфонія № 5 Es-dur, op.82 (1915)
  • Сімфонія № 6 d-moll, op.104 (1923)
  • Сімфонія № 7 C-dur, op.105 (1924)

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]

3 1951 штогод праводзіцца Міжнародны музычны фестываль «Тыдзень Сібеліуса» (Хельсінкі).

Гл. таксама Сібеліус, цягнік

Зноскі

  1. а б Jean Sibelius // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jean Sibelius // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Сибелиус Ян // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. http://www.nytimes.com/2000/01/09/magazine/finland-s-forte.html
  5. http://www.nytimes.com/2011/04/08/arts/music/yale-glee-club-at-150-at-carnegie-hall.html
  6. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  7. Г. Риман Зибелиус // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. ЭнгельМ.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 2. — С. 533.
  8. http://www.bbc.co.uk/orchestras/pdf/bbcnow_programmes/4June11_programmenotes_eng.pdf
  9. http://beatzone.cz/component/kapela/Izumi+Tateno
  10. http://bachtrack.com/find-concerts/work=violin-concerto-in-d-minor-op47-sibelius
  11. http://www.allmusic.com/artist/rainer-maria-rilke-mn0001776480/credits
  12. http://www.classicalarchives.com/composer/3353.html
  13. http://www.classicalarchives.com/work/481030.html
  14. http://www.classicalarchives.com/work/466997.html
  15. Сібеліус называў сябе на французскі манер Жанам фр.: Jean, таму ў сусветнай практыцы ўжываецца менавіта гэты варыянт імя. У беларускай, пад уплывам рускай традыцыі, ужываецца варыянт «Ян».
  16. Варыянты напісання імя Ян Сібеліус, Юхан Сібеліус у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.14., Мн., 2002, С.362.