Ян Твардоўскі | |
---|---|
польск.: Jan Twardowski | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Ян Якуб Твардоўскі |
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1915[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 студзеня 2006[2][1] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, каталіцкі святар |
Гады творчасці | з 1933[7] |
Жанр | паэзія[7] |
Мова твораў | польская[7] |
Прэміі |
Q116865339? (1980) |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Ян Яку́б Твардо́ўскі (польск.: Jan Twardowski; 1 чэрвеня 1915 — 18 студзеня 2006) — знакаміты польскі паэт, вядучы прадстаўнік сучаснай рэлігійнай лірыкі але, як ён сам казаў пра сябе, быў найперш святаром каталіцкай царквы.
Ян Якуб Твардоўскі нарадзіўся 1 чэрвеня 1915 года ў Варшаве ў сям’і Яна Твардоўскага і Анелы Марыі Кандэрскай. Некалькімі тыднямі пазней сям’я вымушана была перабрацца ў Расію (ішла Першая сусветная вайна). Праз 3 гады яны вярнуліся назад у Варшаву. У 1927 годзе, па заканчэнні пачатковай школы, Ян стаў вывучаць матэматыку і прыродныя навукі ў гімназіі, якую скончыў у 1935 годзе.
У 1932 годзе Твардоўскі пачаў супрацу з гімназічнай маладзёжнай газетай Kuźnia Młodych. У ёй ён займеў уласную калонку, дзе пісаў вершы, апавяданні, інтэрв’ю з пісьменнікамі, і г. д.
Пасля гімназіі Ян Твардоўскі здаў экзамены ў Варшаўскі ўніверсітэт на літаратуразнаўчае аддзяленне. У 1937 годзе ён выдаў сваю першую кнігу вершаў.
Падчас Другой сусветнай вайны прымаў удзел у падпольным руху Арміі Краёвай і змагаўся ў Варшаўскім паўстанні.
Пасля вайны ён паступіў у семінарыю і пачаў вывучаць тэалогію ў тым жа Варшаўскім універсітэце. Стаў святаром у 1948 годзе. У 1959 атрымаў пасаду рэктара ў адным з варшаўскіх касцёлаў. Друкаваўся ў папулярным польскім часопісе Tygodnik Powszechny. Атрымаў вядомасць у 1960 годзе пасля выдання першага зборніка паэзіі Znak ufności. У 1980 годзе атрымаў узнагароду імя Роберта Грэйвза ад ПЭН-клуба, у 1996 — Ордэн Усмешкі, у 2000 — прэмію IKAR, а ў 2001 — прэмію TOTUS, вядомую як 'каталіцкі Нобель'.
Ян Твардоўскі памёр 18 студзеня 2006 года ў Варшаве.
Твардоўскі пісаў кароткія, простыя вершы, гумарыстычныя, часам з прастамоўнымі словамі і выразамі. Яго творчасць аб’ядноўвае тонкія назіранні за наваколлем і філасофскія рэфлексіі.
За сваю дзейнасць Твардоўскі атрымаў вялікую колькасць узнагарод.
Вершы на беларускую мову пераклалі Хрысціна Лялько[8] і Данута Бічэль[9].