Нарадзіўся |
11 лістапада 1995[1] (29 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Кот-д’Івуар | |||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг[2] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | БАТЭ | |||||||||||||||||||||
Нумар | 55 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
Ян Эманюэль Афі (нар. 11 лістапада 1995, Цьебісу, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, абаронца беларускага клуба БАТЭ з Барысава.
Нарадзіўся ў горадзе Цьебісу, але неўзабаве пераехаў з бацькамі ў Ямусукра. Займацца футболам пачаў ва ўзросце 14 гадоў у клубе «Рэнесанс»[3]. Пасля некаторы час выстапаў за клуб «Танда», адкуль перайшоў у «Ганьёа».
У жніўні 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна[4]. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 11 верасня 2017 года ў хатнім матчы з «Нафтанам» (1:1), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. Пазней замацаваўся ў стартавым складзе жодзінскай каманды на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.
Сезон 2018 пачынаў на лаўцы запасных, гуляў таксама за дубль, а з мая зноў стаў выступаць у асноўным складзе. У жніўні 2018 года падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з жодзінцамі[5]. У верасні 2018 года зноў трапіў у запас. У сезоне 2019 рэгулярна гуляў у стартавым складзе. У снежні 2019 года стала вядома, што абаронца пакідае жодзінскі клуб[6].
У лютым 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт[7]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, толькі з красавіка па чэрвень не гуляў з-за траўмы. Па выніках сезона 2021 быў прызнаны найлепшым абаронцам дынамаўцаў.
У студзені 2022 года адправіўся на прагляд у «Гомель» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[8]. Замацаваўся ў аснове гомельскага клуба. У лістападзе 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[9], а ў снежні перайшоў у фінскі «Оўлу»[10], дзе выступаў да канца сезона 2023.
У красавіку 2024 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад барысаўскага БАТЭ[11].