Ян ад Крыжа | |
---|---|
Juan de la Cruz | |
Свецкае імя | Хуан дэ Епес Альварэс |
Дата нараджэння | 24 чэрвеня 1542[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 снежня 1591[2][3][…] (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Шануецца | у каталіцтве |
Кананізаваны | Бенедыктам XIII у 1726 годзе |
У ліку | блаславёны і canonized saint[d] |
Галоўная святыня | грабніца Яна ад Крыжа, Сеговія |
Дзень памяці | 14 снежня |
Заступнік | людзі сузіральнага жыцця, містыкі, багасловы, іспанскія паэты |
Працы | «Узыходжанне на гару Кармель», «Цёмная ноч душы», «Песня духу», «Жывое полымя любові» |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян ад Крыжа (ісп.: Juan de la Cruz, сапраўднае імя Хуа́н дэ Е́пес А́льварэс, ісп.: Juan de Yepes Álvarez; 24 чэрвеня 1542 — 14 снежня 1591) — каталіцкі святар, святы, манах ордэна кармелітаў, адзін з найвыдатных прадстаўнікоў іспанскай хрысціянскай містыкі.
Нарадзіўся ў сям’і гандляра шоўкам Гансала дэ Епеса і Каталіны Альварэс. З сямнаццаці год працаваў у шпіталі, паралельна з гэтым вучыўся ў езуіцкім каледжы. У дваццаць адзін год стаў манахам ордэна кармелітаў, дзе прыняў імя брат Ян ад Святога Мація. Працягнуў багаслоўскую адукацыю ва Універсітэце Саламанкі. Яшчэ не скончыўшы навучанне, пачаў ужо і сам выкладаць. Пасвечаны ў святара ў 1567. У тым жа годзе пазнаёміўся са Святой Тэрэзай ад Ісуса, рэфарматарам жаночай часткі ордэна, і натхніўся яе ідэямі.
У лістападзе 1568 разам з яшчэ трыма манахамі ордэна ён заснаваў маленькую манаскую супольнасць, якая ў хуткім часе атрымала празванне «басаногія кармеліты», бо яны сапраўды не насілі абутку і жылі ў асаблівае беднасці. У той час Св. Ян і змяніў імя на тое, пад якім мы ведаем яго сёння — Хуан дэ ла Крус, Ян ад Крыжа. Рэформы Тэрэзы сустрэлі супраціўленне старой часткі ордэна, «абутых кармелітаў». У 1576 яны арыштавалі Св. Яна і пэўны час трымалі яго ў маленькай келейцы аднога са сваіх кляштароў, але ён здолеў уцячы на поўдзень Іспаніі, да сваіх аднадумцаў. Супрацьстаянне скончылася ў 1580, калі Папа надаў басаногім кармелітам пэўную незалежнасць ад абутых.
Памёр Св. Ян 14 снежня 1591. У 1726 ён быў кананізаваны, а ў 1926 абвешчаны настаўнікам Царквы.
Св. Ян ад Крыжа пакінуў пасля сябе больш за 2000 вершаў і тры багаслоўскія трактаты, найбольш вядомы з якіх — Узыходжанне на гару Кармель. Яго творчасць адыгрывае вялікую ролю ў развіцці іспанскай літаратуры.
Найважнейшыя творы: