Ян ван Амстэл | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік |
Дата нараджэння | 1500[1][2] ці 1490[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1542[1] ці 1537[3] |
Месца смерці | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян ван Амстэл, таксама Ян дэ Холандэр (нідэрл. Jan van Amstel; каля 1500, Амстэрдам — каля 1542) — фламандскі мастак, прадстаўнік Паўночнага Адраджэння.
Нідэрландскага паходжання. У гарадскіх кнігах запісаны як Ян Ван Амстэл Артсанэ. Верагодна, старэйшы брат Пітэра Артсена і зяць Пітэра Кука ван Альста.
Каля 1528 года пераехаў у Антверпен і быў прыняты ў гільдыю святога Лукі гэтага горада. Ажаніўся з Адрыянай ван Даорніке, якая пасля яго смерці зноў выйшла замуж і ў 1544 годзе нарадзіла будучага мастака Гіліса ван Конінгслоа.
Папярэднік Пітэра Брэйгеля. Пісаў карціны на рэлігійныя тэмы і жанравыя палотны, якія паказваюць сцэны ў карчмах і інш.
Памёр у Антверпене.