Ян ван Гоен | |
---|---|
нідэрл.: Jan van Goyen | |
Імя пры нараджэнні | Jan Josephsz. van Goyen |
Дата нараджэння | 13 студзеня 1596 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 красавіка 1656 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Grietje Van Goyen[d] |
Род дзейнасці | мастак, арт-дылер, графік |
Жанр | пейзаж |
Мастацкі кірунак | Залаты век галандскага жывапісу[d] |
Уплыў | Эсаяс ван дэ Велдэ |
Уплыў на | Adriaen van der Cabel[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян ван Гоен (нідэрл.: Jan Josephsz. van Goyen [ˈjɑn vɑŋˈɣoːjə(n)], 13 студзеня 1596, Лейдэн — 27 красавіка 1656, Гаага) — выбітны нідэрландскі мастак-пейзажыст XVII ст. Разам з Саламонам ван Ройсдалам і Пітэрам дэ Малінам з'яўляецца прадстаўніком так званага танальнага пейзажу, які з'явіўся ў канцы дваццатых гадоў XVII ст. Кампазіцыі карцін Гоена, якія адрозніваюцца упэўненымі напружанымі дыяганалямі перспектывы да лініі гарызонту, эканомнасць у колеры — практычна манахромная палітра, якая адрознівае пазнейшыя творы мастака, і прасвечвальны грунт надаюць ім неверагодную глыбіню і непаўторнае зачараванне.