Янаш Бояі | |
---|---|
венг.: Bolyai János | |
Дата нараджэння | 15 снежня 1802[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 1860[1][2][…] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Фаркаш Бояі[d] |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | Нееўклідава геаметрыя |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Фаркаш Бояі[d] |
Вядомы як | адзін са стваральнікаў нееўклідавай геаметрыі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Янаш Бо́яі (венг.: Bolyai János; 15 снежня 1802, Клуж-Напока - 27 студзеня 1860, Марашвашархей) — венгерскі матэматык, адзін з першаадкрывальнікаў нееўклідавай геаметрыі (вядомай цяпер як геаметрыя Лабачэўскага). Надзейна выбудаваная, паслядоўная і несупярэчлівая альтэрнатыўная геаметрыя, якая можа адпавядаць структуры Сусвету, дапамагла вызваліць матэматыкаў, каб яны змаглі звярнуцца да вывучэння абстрактных канцэпцый безадносна да якіх-небудзь сувязей з фізічным светам.
Нарадзіўся ў трансільванскім горадзе Колажвары (цяпер - румынскі Клуж-Напока) ў сям'і Жужаны Бенкі і вядомага матэматыка Форкаша Бояі, які перадаў сыну асновы матэматычных ведаў.
У 13-гадовым узросце Янаш авалодвае матэматычным аналізам і сумежнымі абласцямі тэарэтычнай механікі.
З 1818 па 1822 г. навучаўся у Вайскова-інжынерным каледжы ў Вене, у якім прайшоў за 4 гады семілетні курс. У каледжы захапіўся даследаваннем аксіёмы паралельнасці Еўкліда, па выніках якога паміж 1820 і 1823 гг. напісаў вялікую працу "Апендыкс", дзе выклаў суцэльную сістэму нееўклідавай геаметрыі (незалежна ад Лабачэўскага). Праца была выдадзена ў 1832 г. як дадатак да матэматычнага падручніка, складзенага бацькам.
11 гадоў Янаш Бояі прысвяціў арміі, лічыўся выдатным афіцэрам. Валодаў 9 мовамі, уключаючы кітайскую і тыбецкую. Ніколі не паліў і не спажываў алкаголь.
З 1834 г. па 1852 г. знаходзіўся ў грамадзянскім шлюбе з Разаліей Кібедзі Орбан, меў ад яе двух дзяцей.
У 1848 г. Бояі дазнаўся, што Лабачэўскі яшчэ ў 1829 г. надрукваў падобную працу. Разачараваны, Янаш кідае навуковыя даследаванні.
Пасля смерці матэматыка было знойдзена больш за 2000 аркушоў незавершаных матэматыных рукапісаў.
У гонар Янаша Бояі названы ўніверсітэт у г. Клуж-Напока, а таксама астэроід № 1441 і кратар на Месяцы.