Янгстаўнскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Youngstown State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Youngstown State University |
Заснаваны | 1908 |
Студэнты | 11 835[1] і 8 673[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Янгстаўн, Агая, ЗША |
Сайт | ysu.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Янгстаўнскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Youngstown State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Янгстаўн у штаце Агая, ЗША.
Універсітэт быў заснаваны ў 1908 годзе і складаецца з шасці каледжаў бакалаўрыяту і каледжа паслядпломнай адукацыі. Ён мае больш за 150 праграм бакалаўрыяту і 50 праграм магістратуры, якія абслугоўваюць больш за 11 000 студэнтаў, якія навучаюцца ад узроўня бакалаўра да ўзроўня доктара. Універсітэт таксама мае ўжо больш за 125 000 выпускнікоў па ўсім свеце.