Вывучаў эканоміку, скончыў ВНУ ў 1973 годзе, затым спецыялізаваўся ў «Інстытуце сусветнай эканомікі» ў Осла. Атрымаў ступень магістра ў 1981 годзе, абараніў дысертацыю «Міжнародны валютны фонд і Югаславія» ў 1986 годзе ў Вашынгтоне. Між тым, працаваў у Славеніі спачатку ў будаўнічай кампаніі, пазней — у банкаўскім фiлiяле. Адзін год прапрацаваў у Пасольстве Югаславіі ў Егіпце (Каір).
У 1989 годзе, тады яшчэ невядомы шырокай публіцы, стаў кіраўніком дзяржавы Югаславія, нечакана апярэдзіўшы на выбарах фаварыта ўрада Марка Булца.
Да самага краху камуністычнага рэжыму ў Югаславіі заставаўся членам камуністычнай партыі.