Яп | |
---|---|
англ. Yap | |
Характарыстыкі | |
Найбуйнейшы востраў | востраў Яп |
Агульная плошча | 100,16 км² |
Насельніцтва | 6 300 чал. (2003) |
Шчыльнасць насельніцтва | 62,9 чал./км² |
Размяшчэнне | |
9°32′ пн. ш. 130°07′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Астравы Яп (англ.: Yap Islands) — група астравоў у Ціхім акіяне, уваходзяць у склад архіпелага Каралінскія астравы. Адміністрацыйна адносяцца да штата Яп у Федэратыўных Штатах Мікранезіі. Плошча — 100,16 км². Насельніцтва — 6300 чал. (2003 г.), пераважна япанцы.
Астравы Яп месцяцца ў заходняй частцы архіпелага Каралінскія астравы. Маюць часткова старажытнае вулканічнае, часткова каралавае паходжанне. Пераважаюць базальтавыя і вапняковыя фармацыі. Узбярэжжа атачае каралавы рыф.
Уключаюць наступныя астравы:
Рэльеф узгорысты. Найвышэйшы пункт — 173 м.
Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя тэмпература красавіка 24,1 — 31,2 °C, лістапада 23,7 — 30,7 °C. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў — 3094 мм. Сезон мусонаў працягваецца з мая па лістапад. Частыя цыклоны.
Цэнтральная частка астравоў пакрыта сухімі трапічнымі лясамі і саванамі. Уздоўж узбярэжжа, у нізінах захаваліся мангравыя лясы. Чалавекам апрацоўваецца толькі 26% сушы, прычым культурныя насаджэнні («агралясы») перамяжаюцца з натуральнымі.
Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі, казуркамі, яшчаркамі, чарапахамі. З эндэмічных сысуноў распаўсюджаны 2 віды кажаноў.