Японскія астравы | |
---|---|
яп. 日本列島 | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 6852 |
Найбуйнейшы востраў | Хонсю |
Агульная плошча | 377 973 км² |
Найвышэйшы пункт | 3 776 м |
Насельніцтва | 126 317 000 чал. (2019) |
Шчыльнасць насельніцтва | 334,2 чал./км² |
Размяшчэнне | |
36° пн. ш. 138° у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Япо́нскія астравы (яп.: 日本列島, ніпон рэто) — архіпелаг у заходняй частцы Ціхага акіяна, які складаецца з 6852 астравоў (толькі 430 з іх населена) і займае плошчу 377 944 км². На тэрыторыі Японскіх астравоў месціцца дзяржава Японія. Насельніцтва - 126 351 209 чал.
Японскія астравы ўяўляюць сабою тры буйныя астраўныя дугі, якія працягнуліся ад праліва Лаперуза на поўначы да невялікага архіпелага Сакісіма ў групе Рукю на поўдні. Агульная працягласць - 2896,27 км. Найбольшым па плошчы з'яўляецца востраў Хонсю (Хонда), які займае 227 962,59 км². Іншыя буйныя астравы — Хакайда (83 500 км²), Кюсю (35 640 км²), Сікоку (18 803,68 км²).
Японскія астравы пачалі фарміравацца ў выніку субдукцыі (напаўзання) тэктанічных пліт прыкладна 700 - 500 млн. гадоў таму. Працэс фарміравання працягваецца да нашага часу, суправаджаецца сталымі вулканічнымі вывяржэннямі і адкладаннямі асадкавых парод. 75% плошчы астравоў займаюць горы. Самая высокая — вулкан Фудзіяма (3776 м) на востраве Хонсю. На гэтым жа востраве месціцца самая буйная нізіна (17 000 км²). Астравы знаходзяцца ў сейсманебяспечнай зоне (гл. Сейсмічныя хвалі) Зямлі. Тут часта здараюцца землятрусы.
На самым поўдні Японіі існуюць атолы Мінаміторы і Акінаторы каралавага паходжання, аднак іх не заўсёды далучаюць да Японскага архіпелага.
Ніжэй у табліцы пералічаны найбольш важныя астравы і астраўныя групы Японіі:
Назва | Плошча, км² | Геаграфічныя каардынаты |
---|---|---|
Хонсю | 227 962,59 | 36°18′45″ пн. ш. 138°44′15″ у. д.HGЯO |
Садо | 855,26 | 38°02′23″ пн. ш. 138°22′47″ у. д.HGЯO |
Хакайда | 83 500 | 43°04′ пн. ш. 141°54′ у. д.HGЯO |
Сікоку | 18 803,68 | 33°45′ пн. ш. 133°30′ у. д.HGЯO |
Кюсю | 35 640 | 33°00′ пн. ш. 131°00′ у. д.HGЯO |
Цусіма | 696,3 | 34°25′00″ пн. ш. 129°19′37″ у. д.HGЯO |
Ікі | 138,5 | 33°47′ пн. ш. 129°43′ у. д.HGЯO |
Рукю | 4 642,11 | 26°30′ пн. ш. 128°00′ у. д.HGЯO |
Ідзу¹ | 303,39 | 34°44′ пн. ш. 139°24′ у. д.HGЯO |
Агасавара¹ | 73 | 27°10′ пн. ш. 142°12′ у. д.HGЯO |
Кадзан¹ | 30 | 24°46′ пн. ш. 141°18′ у. д.HGЯO |
Окі | 346,1 | 36°09′ пн. ш. 133°10′ у. д.HGЯO |
Хекура | 0,55 | 37°51′00″ пн. ш. 136°55′04″ у. д.HGЯO |
Рэбун | 80 | 45°21′ пн. ш. 141°01′ у. д.HGЯO |
Рысіры | 182,11 | 45°11′ пн. ш. 141°15′ у. д.HGЯO |
Акусіры | 142,97 | 42°08′57″ пн. ш. 139°28′02″ у. д.HGЯO |
Ягісіры | 5,34 | 44°26′ пн. ш. 141°24′ у. д.HGЯO |
Тэўры | 5,5 | 44°25′ пн. ш. 141°18′ у. д.HGЯO |
¹Часам аб'ядноўваюцца ў групу астравоў Нампо
Японскі архіпелаг — адно з самых шчыльна населеных месцаў на Зямлі. Паводле ацэнкі 2013 г., на ім жыло 127 253 075 чал. (334,5 чал./км²). Этнічны склад насельніцтва амаль аднародны. 99,4% ад усіх насельнікаў Японіі — гэта карэнныя жыхары, японцы. Карэнным этнасам Хакайда таксама з'яўляюцца айны. На астравах Агасавара жывуць еўрапейска-палінезійскія крэолы. Невялікую частку гарадскога насельніцтва прадстаўляюць выхадцы з іншых краін, пераважна карэйцы.