Ясміна Рэза | |
---|---|
фр.: Yasmina Reza | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 мая 1959[1][2][…] (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | актрыса, мовазнаўца, перакладчыца, драматург, раманіст, пісьменніца, сцэнарыст, тэатральная актрыса, кінаактрыса, кінарэжысёр |
Гады творчасці | з 1983 |
Жанр | раман і п’еса |
Мова твораў | французская |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ясміна Рэза (фр.: Yasmina Reza; нар. 1 мая 1959, Парыж) — вядомая французская актрыса тэатра і кіно, драматург і празаік, чые п’есы «Бог Разні» (Талерантнасць) і «Арт» (Мастацтва) пастаўлены ў многіх тэатрах Еўропы і Амерыкі.
Нарадзілася ў яўрэйскай сям'і[6][7][8]. Сям'я бацькі, з расійскіх яўрэяў персідскага паходжання , уцякла ва Францыю пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі; сам бацька нарадзіўся ў Маскве, быў інжынерам і прадпрымальнікам[9][10][11]. Маці — яўрэйка з Будапешта, скрыпачка, пакінула Венгрыю пасля ўтварэння Венгерскай Народнай Рэспублікі[12].
У 18-гадовым узросце з другога разу паступіла на факультэт Парыжскай Кансерваторыі, які скончыла з адзнакай. Аўтар п'ес, кінасцэнарыяў і некалькіх раманаў. У 2010 годзе зняла па сваёй драме «Іспанская п'еса» (2004) фільм «Chicas» з удзелам Кармэн Мауры, Эмануэль Сенье і Андрэ Дзюсалье.
Замужам, мае двух дзяцей.
П’есы «Art» (пад назвай "Мастацтва") і «Le Dieu du carnage» (пад назвай «Талерантнасць») перакладзены на беларускую і пастаўлены ў Купалаўскім тэатры.
Член журы Канскага МКФ (1999). Вялікая тэатральная прэмія Французскай Акадэміі (2000). Прэмія ACE (Нью-Ёрк) за лепшую п'есу (2010).