| ||||||||||||||||||||||||
Яснагорск (да 1965 — Лапцева) — горад у еўрапейскай частцы Расіі, адміністрацыйны цэнтр Яснагорскага раёна Тульскай вобласці.
Насельніцтва — 15872 чал. (2015). Плошча — 11,75 км² (1175 га).
Горад вырас са старадаўняга сяла Лапцева, упершыню згадваецца ў 1578 годзе. Яго хуткаму развіццю ў канцы XIX стагоддзя спрыялі будаўніцтва Маскоўска-Курскай чыгункі і заснаванне завода па вырабе сельскагаспадарчых прылад. У 1938 годзе пераўтвораны ў рабочы пасёлак, а з 1958 года мае статус горада. З 1965 года носіць сучасную назву.
Размешчаны ў паўночнай частцы Сярэднярускага ўзвышша на рацэ Вашана (прыток Акі), за 32 км на поўнач ад Тулы і за 142 км на поўдзень ад Масквы.
У межах горада знаходзіцца чыгуначная станцыя Яснагорск на лініі Масква — Тула. Дзейнічаюць прадпрыемствы машынабудаўнічага, металаапрацоўчага комплексу і харчовай прамысловасці.