Дзяржаўны мемарыяльны і прыродны запаведнік «Музей-сядзіба Л. М. Талстога «Ясная Паляна» | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 10 чэрвеня 1921[1] |
Месцазнаходжанне | Расія, Тульская вобласць, Шчокінскі раён, в. Ясная Паляна |
ypmuseum.ru | |
![]() |
Ясная Паляна — сядзіба ў Шчокінскім раёне Тульскай вобласці (за 14 км на паўднёвы захад ад Тулы), заснаваная ў XVII стагоддзі і якая належала спачатку роду Карцавых, затым роду Валконскіх і Талстых. У ёй 28 жніўня (9 верасня) 1828 года нарадзіўся Леў Мікалаевіч Талстой, тут ён жыў, ствараў (у Яснай Паляне былі напісаны «Вайна і мір», «Ганна Карэніна» і інш.), тут жа знаходзіцца яго магіла. Галоўную ролю ў стварэнні аблічча сядзібы сыграў дзед пісьменніка М. С. Валконскі.