Ястрабо́к[3] (Hieracium) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).
Расліны апушаныя, вышыня 7—170 см. Сцёблы простыя або галінастыя, нярэдка бязлістыя. Лісце ў прыкаранёвай разетцы. Кветкі дробныя, жоўтыя, зрэдку аранжавыя або пурпуровыя, сабраныя ў кошыкі. Кошыкі адзіночныя або сабраныя ў вілавата-мяцёлчатыя шчыткападобныя або несапраўдна парасоністыя суквецці. Плод — сямянка з чубком.
Налічвае каля 1000 відаў (на 1974 год), пашыраных у Паўночным паўшар’і і Паўднёвай Амерыцы.
На тэрыторыі Беларусі 23 віды[4]. Найбольш пашыраныя: ястрабок валасісты ці ястрэц (Hieracium pilosella), лекавая расліна, ястрабок ранні (Hieracium auricula), ястрабок лугавы (Hieracium pratense), ястрабок парасоністы (Hieracium umbellatum). Растуць на палях, у лясах. Ястрабок- адзін з найбольшых паліморфных родаў: у выніку апаміксіса і гібрыдызацыі ўтварылася да 15 тысяч разнастайных форм.
Зноскі