Ясянёвы лубаед |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Hylesinus fraxini (Panzer, 1779)
|
Сінонімы |
---|
- Hylesinus haemorrhoidalis Marsham, 1802[1]
- Hylesinus henscheli Knotek, 1894[1]
- Hylesinus melanocephalus Fabricius, 1801[1]
- Hylesinus picipennis Stephens, 1836[1]
- Hylesinus rufescens Marsham, 1802[1]
- Leperisinus fraxini (Panzer, 1799)[1]
- Leperisinus haemorrhoidalis Marsham, 1802[1]
- Leperisinus henscheli Knotek, 1894[1]
- Leperisinus melanocephalus Fabricius, 1801[1]
- Leperisinus picipennis Stephens, 1836[1]
- Leperisinus rufescens Marsham, 1802[1]
- Leperisinus varius (Fabricius, 1775)[1]
|
|
Ясянёвы лубаед[2] (Hylesinus fraxini) — від жукоў-даўганосікаў падсямейства караедаў. Распаўсюджаны ў Еўропе, на Каўказе і паўднёвым Урале[3].
Даўжыня цела дарослых насякомых 2,5-3,5 мм[3]. Цела авальнае, чорнае, з бурымі надкрыламі (руск.) (бел. і чырвона-бурымі вусікамі (руск.) (бел. і лапкамі. Жукі пакрытыя светлымі лускавінкамі, якія ўтвараюць на пярэдняспінцы і надкрыллях стракаты, мармуровы ўзор[3].
Пашыраны ў парках, садах і ясеневых насаджэннях, дзе паражаюць ясень звычайны (Fraxinus excelsior), бэз звычайны (Syringa vulgaris), дубы (дуб звычайны (Quercus robur), Quercus pontica і некаторыя іншыя), бук лясны (Fagus sylvatica), Fagus orientalis, масліны (Olea europaea), яблыні (Malus), грушы (Pyrus), акацыі (Acacia), грэцкі арэх (Juglans regia), клён вастралісты (Acer platanoides), клён палявы (Acer campestre), явар (Acer pseudoplatanus), ляшчыну звычайную (Corylus avellana), граб звычайны (Carpinus betulus).
Можа наносіць шкоду паркавай гаспадарцы і дэкаратыўнаму садоўніцтву, часам істотную[3].
Зноскі