Ясір аль-Ата | |
---|---|
Дата нараджэння | 1962 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Узброеныя сілы Судана |
Званне | генерал-лейтэнант |
Камандаваў | Пагранічныя войскі Судана |
Бітвы/войны |
Ясір аль-Ата (араб. ياسر العطا; нар. 1962) — генерал-лейтэнант Узброеных сіл Судана.
Нарадзіўся ў сям’і маёра Хашыма аль-Ата, які ў 1971 годзе ўзначаліў дзяржаўны пераварот[1][2].
Пайшоў па слядах бацькі, стаўшы вайскоўцам.
Станам на 2019 год знаходзіўся адразу на некалькіх пасадах, у тым ліку з’яўляўся намеснікам старшыні ПНС, камандуючым пагранвойск і ваенным аташэ ў Джыбуці[3].
Станам на 2023 год быў памочнікам галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Судана[4].
Падчас суданскага канфлікту 2023 года заняў бок Абдэля Фатаха аль-Бурхана[5].