Ятрышнік Траунштэйнера[1] (Dactylorhiza traunsteineri) — від травяністых раслін з роду Пальчатакарэннік (Dactylorhiza) сямейства Архідныя. Распаўсюджаны ад Еўропы да Заходняй Сібіры[2].
Від названы ў гонар тырольскага аптэкара Ёзэфа Траўнштэйнера (ням.: Joseph Traunsteiner, 1798—1850).
Шматгадовая расліна. Мае падземны клубень, далікатнае тонкае сцябло, якое дасягае вышыні 50 см, вузкае ланцэтнае лісце, пакрытае цёмнымі плямамі. Цвіце з чэрвеня да пачатку ліпеня. Афарбоўка кветак — ружова-ліловых адценняў. Губа часцей суцэльная[2].
Насенне распаўсюджваецца ветрам.
Расце адзіночнымі экземплярамі на вільготных лугах і балотах.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 90. — 160 с. — 2 350 экз. у крыніцы пад назвай Orchis traunsteineri Saut. ex Rchb.
- ↑ а б Маевский П. Ф. Флора средней полосы европейской части России. — 10-е исправленное и дополненное. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2006. — С. 170—172. — 600 с. — 5000 экз. — ISBN 5-87317-321-5
- Ятрышнік Траунштэйнера: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)