Яфім Ісакавіч Зельманаў | |
---|---|
руск.: Ефи́м Исаа́кович Зе́льманов | |
Дата нараджэння | 7 верасня 1955[1] (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | алгебра, тэорыя груп, Jordan algebra[d], матэматыка[2] і Lie algebra[d][2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1985) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Анатоль Шыршоў[d] і Леанід Бокуць[d][3] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яфім Ісакавіч Зельманаў (нар. 7 верасня 1955, Хабараўск) — савецкі і амерыканскі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі (1994), вядомы працамі ў галіне камбінаторных праблем неасацыятыўнай алгебры і тэорыі груп, у прыватнасці доказам аслабленай гіпотэзы Бёрнсайда.
У 1977 годзе скончыў механіка-матэматычны факультэт Новасібірскага ўніверсітэта і паступіў у аспірантуру.
Першая спроба Зельманава абараніць кандыдацкую дысертацыю адбылася 25 кастрычніка 1980 года (навуковыя кіраўнікі Анатоль Шыршоў і Леанід Бокуць). Хоць падчас абароны істотных прэтэнзій выказана не было, Навуковая рада пад кіраўніцтвам Юрыя Яршова адхіліла заяўку. Гэта стала скандалам, Шыршоў выказаў рэзкі пратэст і нават збіраўся выйсці са складу Навуковай рады. Па словах Сямёна Кутатэладзэ, Шыршоў нават заявіў, што жыць не хоча пасля гэтай выхадкі. Паўторная абарона дысертацыі адбылася дзякуючы ўмяшанню С. Л. Собалева — ужо пасля смерці Шыршова ў 1981 годзе.
Гэтая дысертацыя ўнесла вялікі ўклад у тэорыю ёрданавых алгебр — у ёй абагульнены некаторыя ўласцівасці канечнамерных ёрданавых алгебр на выпадак бясконцамерных алгебр.
У 1980—1987 гадах Зельманаў працаваў у Інстытуце матэматыкі ў Новасібірску (малодшы навуковы супрацоўнік з 1980 года, старшы навуковы супрацоўнік з 1985 года, вядучы навуковы супрацоўнік — з 1986 года). У 1985 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1987 годзе вырашыў важную праблему ў галіне алгебр Лі. У 1980-х гадах даказаў аслабленую гіпотэзу Бёрнсайда, за што пасля атрымаў Філдсаўскую прэмію.
Леанід Бокуць і Сяргей Новікаў пісалі, што Зельманава ў СССР цкавалі і пасля абароны дысертацыі, таму ў рэшце рэшт у 1987 годзе ён з’ехаў у ЗША. У 1990 годзе стаў прафесарам Вісконсінскага ўніверсітэта, у 1994—1995 гадах працаваў у Чыкагскім універсітэце.