Поўнае імя | Яўген Дзмітрыевіч Мілеўскі | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
14 студзеня 1995[1] (30 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||
Рост | 186 см | |||||||||||||||
Вага | 78 кг[2] | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | Лакаматыў | |||||||||||||||
Нумар | 21 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Яўген Мілеўскі (нар. 14 студзеня 1995, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Лакаматыва».
Кар’еру пачаў у складзе «Гомеля», дзе гуляў за дубль. 17 мая 2013 года дэбютаваў у асноўным складзе «Гомеля». У другім сваім матчы за аснову, 24 мая 2013 года супраць БАТЭ, выйшаў на замену на 93-й хвіліне і праз хвіліну падаў вуглавы, пасля якога Аляксандр Карніцкі пераправіў мяч у сетку і прынёс «Гомелю» перамогу (2:1).
Пасля Мілеўскі ў сезоне 2013 згуляў яшчэ некалькі мачтаў за аснову «Гомеля». У сезоне 2014 доўгі час гуляў толькі за дубль, але ў канцы сезона 2014 стаў з’яўляцца ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У лістападзе 2014 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[3].
У сезоне 2015 ужо стаў асноўным апорным паўабаронцам каманды. У верасні і кастрычніку адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. Сезон 2016 разам з «Гомелем» правёў у Першай лізе і дапамог камандзе атрымаць перамогу ў турніры. У першай палове сезона 2017 гуляў у стартавым складзе каманды, пазней страціў месца ў аснове і стаў выступаць за дубль. У студзені 2018 года яшчэ на адзін год падоўжыў кантракт з клубам[4]. Аднак, у сезоне 2018 толькі ў трох матчах выйшаў на замену. У жніўні 2018 года перайшоў у жыткавіцкі ЮАС[5].
У студзені 2019 года стаў іграком сталічнага «Энергетыка-БДУ»[6], аднак ужо ў сакавіку па пагадненні бакоў пакінуў яго і далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка»[7], а праз два тыдні зноў стаў іграком «Гомеля»[8]. У першай палове сезона 2019 звычайна заставаўся на лаўцы запасных, з лета стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[9]. У 2020 годзе звычайна выхадзіў на замену.
У пачатку 2021 года трэніраваўся з рэчыцкім «Спадарожнікам», а пазней далучыўся да пінскай «Хвалі», з якой у сакавіку падпісаў кантракт[10]. Пачынаў сезон у стартавым складзе каманды, з верасня стаў пераважна выхадзіць на замену. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў пінскі клуб[11] і неўзабаве стаў іграком гомельскага «Лакаматыва»[12], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2023 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам[13]. У студзені 2024 года зноў падоўжыў кантракт з «Лакаматывам»[14].
Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі.
16 студзеня 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Туркменістана на Кубку Садружнасці. Усяго за зборную правёў 8 матчаў — усе ў першай палове 2015 года.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2012 | дубль | Гомель | 14 | 0 | |
2013 | Д1 | Гомель | 7 | 0 | |
2014 | Д1 | Гомель | 7 | 0 | |
2015 | Д1 | Гомель | 22 | 0 | |
2016 | Д2 | Гомель | 24 | 2 | |
2017 | Д1 | Гомель | 16 | 0 | |
2018 (1) | Д1 | Гомель | 3 | 0 | |
2018 (2) | Д2 | ЮАС | 11 | 0 | |
2019 | Д1 | Гомель | 16 | 1 | |
2020 | Д2 | Гомель | 9 | 0 | |
2021 | Д2 | Хваля | 27 | 1 | |
2022 | Д2 | Лакаматыў | 23 | 0 | |
2023 | Д2 | Лакаматыў | 31 | 1 |